18-19 ліпеня 2009 г. Вандроўка зь намётамі: г.п. Парычы, рака Бярэзіна (Светлагорскі раён, Гомельская вобласьць)

Автор
Image not setted in DB user_id: 30508, image_id: 18682

18-19 ліпеня 2009 г. Вандроўка зь намётамі: г.п. Парычы, рака Бярэзіна (Светлагорскі раён, Гомельская вобласьць)
Ну вось і адбылася наша першая доўгачаканая паездка на поўнач Гомельскага Палесся, на раку Бярэзіна, г.п. Парычы, што на Светлагоршчыне. І так усё будзе кратна, бо як гаварыцца "кратнасць сястра таленту". Для першага разу група склалася ўсяго з трох устойлівых чалавек якія не спалохаліся такой адлегласці - 190 км ад Менску як ні як.

І так паехалі...

18 ліпеня ў суботу 6.30 сустрэча на Менскам аўтавакзале "Усходні" у 7:00 ужо ехалі на маршрутцы Менск-Светлагорск, а восьмай гадзіне праязджаем магчымую Беларускую АЭС, непадалёк ад Рудзенска, якая мусіла быць АЭС калі бы не аварыя ў Чарнобылі, а зараз мае статут Менскай ТЭЦ 5, далей едзем па змяшаных лясах аж да Бабруйска дзе мы былі ўжо ў 9:30. Бабруйск прыгожы новы горад (так Дажыначкі нездарма там мінулі=) з прыгожымі вуліцамі. Стаянка ў Бабруйску 20 хвілін, далей едзем да месца прызначэння ў Парычы. Ад аўтастанцыі да парома 2 км. (25 мін пешым) чакалі яго не доўга, добра што ён ходзіць кожную гадзіну і неўзабаве мы былі на іншым беразе ракі ад туды яшчэ 2, 5 км. да маляўнічай дубровы. Дзякуй паромшчыку, за тое што месца падказаў, а людзі ў Парычах ветлівыя. І так у 12 мы былі на месцы, гадзіна адыйшла на раскладку нашага "хутарка" і ў 14:00 ужо снедаліі, далей купанне, рыбалка, а гэтак жа час на то што бы любавацца прыгажосцямі Палескіх пейзажаў ракі Бярэзіна, а дакладней яе паўднёвай частцы. Да вечара быў гатовы шашлык, далей пайшлі гутаркі, анекдоты і жарты, агульна пасядзелі не проста добра, а нават выдатна. Вельмі спадабаўся каларыт у Парычах, ціхае і спакойнае мястэчка з прыемнымі людзьмі, а Паляшукі гэта насмрэч прышпільныя людзі!

Нядзеля ўсталі ў 9 гадзін раніцы, сняданак у выглядзе грачанай кашы са сгушчонкай і гарбата з лісця дуба і ажыны, быў гатовы да 10.30, пасля сняданку купанне ў Брезіне (Плынь моцная, зносіць) і загаранне да абеду. Абед. Пасля абеду зборка рэчаў і на паром, затым на авобус да Менска які ішоў у 17:08 і ў 21:00, прыкладна мы былі ў Менску на ст.м. Магілёўская.

Насмрэч спадары не праседжвайце штаны ў хаце за кампутарам і не губляйце час баўленнем на Менскім моры, ці на Цнянцы а ідзіце, едзце на прыгожыя месцы, іх у Беларусі хоць адбаўляй! І не бойцеся адлегласцяў, і бруду. Бо як турысты кажуць: да сантыметра бруд, а тамака само адваліцца.
Дзякуй тым хто быў у паездцы!

http://vkontakte.ru/club10067725

http://razamtur-by.livejournal.com/