Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
У суботу а 7 раніцы я паехаў па фартах.
Да форта №2 дабраўся за гадзіну. МЕГАМАТРАС!!!
Толькі авадзеняў за шмат. А глядзіцца вельмі цікава
Пабыўшы тут каля 15 хвілін ды зрабіўшы невялічкую фотасэсію, пакаціў на форт № 3.
Прастей да яго пад’ехаць праз частку СПА. Вярнуўся па трасе каля 100-150 метраў, ды з’ехаў на грэйдзер. Дарэчы, даволі някепскі. Даехаўшы да КПП павярнуў на лева па асфальце( мегасупер!!!) ды прыехаў да Лабна-Агароднікаў. На скрыжаванні пайшоў на лева і вось указальнік Форт № 3.
Прыгожа глядзіцца сматравая вежа.
Зноўку караценькая фатасэсія, ды ў пуць.
Па дарозе патрапіў ў памежную зону, алеж даведаўся аб гэтым толькі калі выязжаў з Лабна. Белая паласа ўпоперак дарогі, ды шыльда. А ў непамежнай зоне сустрэў бусла.
Заехаў на юбіляру, ды скупнуўся. Файна. Народу амоль няма, сонейка шчэ не пячэ, вада нібы тое малако… Мара…
Алеж, пакуль няма спякоты, трэба рушыць.Прыехаў на форт № 4.
Як толькі яго пабачуў – вырвашыў, што вандроўку можна скончваць. Форт захаваўся цалкам, нават уваходныя дзверы.
Шкада, што ня было з сабою ліхтара.
Там можна цэлы дзень шара*біцца.
Перакусіўшы ірвануў далей на пошукі фарта № 5. Трохі паплутаў па лецішчах, ды вырашыў вяртацца з-за спякоты.
Дома быў а 12-30. Прабег 50 з нечым.
Соры за якасць здымкаў, але жонка забрала фоцік, то карыстаўся тэлефонам…