Рака Іслач. Ад Ракава да Баравікоўшчыны ў летні межань.

Автор

Ракаў - р.Яршэўка

Чаму старт прызначыў на Ракаў? Бо кіроўцаў з групы быў толькі я і адна дзяўчына. І ў юнгаў-капітанаў мусіла з'явіцца 30-40 хвілін на асвойваньне першаснай тэхнікі грэблі, а ў Ракаве якраз вадасховішча пад бокам. Канешне, яшчэ цешыла тое, што гэты маршрут ніхто не праходзіў летам у межань. Свежых людзей было шмат. З васьмі чалавек - пяць ніколі вясла ў руках не трымалі. Але ўсе, бяз выключэньня, паказалі сябе цудоўна.

Сплаўляцца пачалі з правай вытокі вадасховішча. Адразу ж сустрэлі першы шэраг завалаў. Дасталі бензапілу і сякеру, плюхнуліся ў сцюдзёную воду і пайшлі пракладаць сабе дарогу. Прачысьцілі ўсе завалы. Толькі на трох кладках, дзе трэба было перацягнуць байдаркі, матросы выходзілі на бераг/воду.

Не магу падзяліцца фотаздымкамі, краявідамі, бо ўвесь час плылі ад аднаго завала да другога, але рачулка ў тым месцы фантастычная. Хуткая вада нясла нас па вузкаму руслу, як па сэрпантыну, а вакол міналі высокія берагі з карабельнымі соснамі. На гэтай частцы ракі вельмі шмат санаторыяў і баз адпачынку, таму рака багата прашыта кладкамі і мосцікамі, большасьць з іх праплываеш знізу.

Вучастак ад Ракава да злучэньня з ракой Яршэўка мы прайшлі за 8 гадзін, зараз думаю за 2 гадзіны ўвесь кавалак можна прайсьці.

р.Яршэўка - Падневічы

Са скрыжаваньня ракі Яршэўка з Іслаччу рака становіцца ў два разы шырэй. Адразу ж берагі абступаюць зоны адпачынку. Людзі пры кожным ўсплеску на вадзе кідаюцца да сваіх снасьцяў з cooled vodka & beer.
Далей праз кіламетраў восем будзе плаціна з прамывам па праваму берагу. Лягчэй за ўсё спусьціць байдаркі перад прамывам праз бетонныя пліты. Ахвочыя адрэналіну могуць скочыць праз зліў плаціны. УВАГА. Прыгаць можна толькі АДНАМУ(!!!), бо байдарку можа пераважыць пад вагой матроса і капітана зрэжа стальнымі трасамі. Для каякераў там увогуле прыемнае месца - знізу ствараецца добрая бочка.

Далей рачулка выдае такія незабыўныя краявіды. З'яўляюцца прамыя вучасткі, вакол якіх, дрэвы ствараюць ілюзыю шыкоўнага авэню. Бакавое сонца пранізваецца праз галіны і стварае непаўторны аб'ём. Нажаль, фота няма, але абавязкова зраблю іх залатой восеньню.

Перад Падневічамі прыемны перакат, які ўзбадзёрыў усю каманду.

Падневічы - Баравікоўшчына

Першыя чатыры кіламетры рэчка ідзе пасярод раўнюткіх лугоў з адзінкавымі дрэвамі. Матросы выцягваюць усе часткі цела на дэкі, пад цёплыя прамяні сонца. А майму воку бракуе краявідаў - нуда. І толькі, калі набліжаешся да вёскі Варавікоўшчына цячэньне паскараецца з'яўляюцца перакаты.

На адным з якіх, адна наша каманда "ахрасьцілася".

Падсумаваньне:
Група з большасьцю навічкоў прайшла ўвесь маршрут цудоўна. Ад скрыжаваньня з ракой Яршэўка можна стартаваць смела. Мы не сустрэлі аніводнага непраходнага завалу, аніводнага пераносу ці выхаду ў ваду. За два дні можна прайсьці да вёскі Рум.

Спасибо за отчет!

А мы вас видели, когда вы проходили с утра в воскресенье по излучине над Боровиковщиной. Быстро так прошли, что даже не успели ручкой помахать :) Мы как раз вело-стоянку устроили...