Справаздача воднага пахода па рэчкам Дзвінаса-Вілія (вясна 2012)

DzedFyodar
Аўтар
2012-04-21_10-17-18_1.JPG

Нарэшце і я пачаў пісаць справаздачы. Вось пра першы водны паход на Дзвінасе-Віліі набрасаў.

Водны паход: рэчкі Дзвінаса - Вілія
Дата: 21-25 красавіка 2012 г.

Удзельнікі:
Федзюковіч Юра (DzedFyodar)
Заваліхіна Таня
Раманоўскі Сяргей
Вароніна Таня
Гарбуноў Павал
Калеснікава Іра
Калоша Яўген
Косар Натальля

Маршрут: в. Плешчаніцы, в. Завішынская, в. Прыстань, в. Вянера, в. Дзвінаса Лагойскага раёна; в. Стахі, в. Камена, в. Бакунькі, в. Сьцешыцы, в. Кумельўчына, в. Кастыкі; Вілейскі раён Менскай вобласьці.

21.04.2012 - чацвер

Пачаткам сплаву кампанія абрала вадасховішча ў Плешчаніцах. Туды нас і завёз мікрааўтобус. Месца старту на левым беразе пры ўпадзеньні Дзвінасы ў вадасховішча.

Раніца, збор байдарак і ўпакоўка суднаў. Лёгкі сьняданак і старт. Гладкая водная роўня дае шанец якасна ўспомніць, як грэбці пасьля зімы. Праграваем звязкі горла, напяваючы першыя песьні паходу. Балазе кампанія спеўная.

Але вось тры кіламетры вадасховішча і мы ўпіраемся ў дамбу былой мініэлектрастанцыі, якая цяпер разабраная, але дамбу пакінулі. Аднаўляць, зрэшты, тут таксама ўжо няма чаго. Затое на левым беразе за дамбай разгарнуў сваю базу комплекс брэнда "Экспедыцыя". Мы ж абносілі плаціну. Гэта можна зрабіць з абодвух берагоў і накіроўваемся на экскурсію да "Экспедыцыі". Як заўсёды бачым размах, але ўражаньні ня яркія. Вяртаемся да байдарак і працягваем шлях.

Далей тут па беларуску, а здесь по русски.