Справаздача воднага паходу па рацэ Случ

DzedFyodar
Автор
IMG_6611.JPG

Як гэта часта бывае, з надыходам зімы мы марым пра лета. Успамінаем пройдзеныя маршруты і сумуем па цёплых дзянёчках. А летам жа ўсё роўна марым пра сьнег і завеі - завірухі.

Дык вос я і ўспомніў жнівеньскі паход на Случы і надрапаў справаздачу.

"Водны паход па рацэ Случ

Дата: 17-19 жніўня 2012 года

Маршут: в.Доўгае, в.Морачь, в.Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласьці, в.Мілевічы, в.Залюцічы, в.Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобласьці.

17.08.2012 – пятніца

Дабіралісь да рэчкі Случ з раніцы на мікрааўтобусе і непасрэдна да ракі. Месцам пачатку сплава стаў правы бераг пад мостам дарогі на вёску Доўгае.

Стартаваўшы апоўдні, каманда пачала звыкацца з байдаркамі і вёсламі. Случ на першых кіламетрах не шырокая і звілістая. Берагі ракі, густа зарослыя травой, часам станавіліся праблемай нявопытных капітанаў, але ўсе ўспомнілі, што трэба рабіць з вёсламі пры манеўраванні і адважна рынуліся наперад.

За гэтай справай зусім не заўважылі, дзе Случ перасякаецца з каналам Баранава, ды і прапусьцілі, не заўважылі ў траве ўпадзеньня правага прытоку - рэчкі Морач. Затое з першымі дахамі дамоў вёскі Морач была выяўленая сядзіба Старобінскага лясніцтва на правым беразе, тым больш да вады спускаецца драўляная лесьвічка і на стромкім, абрывістым беразе над вадой абсталяваная цікавая альтанка. Абмежаваліся хуткім аглядам і працягнулі сплаў, а я пачынаў намякаць на перакус.

Паабедаць жа вырашылі ў раёне ўпадзеньня ў Случ канала Арэстанскага. Месцаў падыходных не было, а жанчыны і дзеці патрабавалі гарачага абеду. Таму сталі ў высокай траве, ачысціўшы палянку. У цэлым, як заўсёды. І, пастаянным і натуральным было тое, што праз кіламетр на правым беразе выявіўся добры бераг з невялікім ўрвішчам ў асяроддзі малодзенькага змешанага лесу, падыходзячы для абедзенага прыпынку.

Далей рака Случ ў голых берагах і ў забалочанай пойме працякае міма вёскі Ананчыцы. Асаблівых цікавостак не назіралася, проста сплаўляліся. Першы дзень падыходзіў да канца, трэба было шукаць месца для начлегу.

На начлег сталі на 18-м кіламетры сплава ў месцы, адзіным на ўчастку паміж вёскамі Ананчыцы і Грабава, дзе рака ўразаецца ў абрывісты правы бераг. На беразе роўны хваёвы лясок, а справа застаецца затока старыцы. Час чыстага сплаву склаў 3 гадзіны."

Далей тут: http://www.belpohod.info/publ/otchety_o_pokhodakh/vodnyj/spravazdacha_vodnaga_pahodu_pa_race_sluch/2-1-0-162
і тут ра-руску: http://www.belpohod.info/publ/otchety_o_pokhodakh/vodnyj/otchet_vodnogo_pohoda_po_reke_sluch/2-1-0-161.