Рог віна за Друскенікі і Сьвянцяны

У лістападзе 1940 году да Літвы адышла «другая партыя» беларускіх земляў — 2, 6 тысячы квадратных кілямэтраў, што сувымерна двум сярэднім раёнам. Перадаць іх прапанаваў сам кіраўнік БССР Панамарэнка, за што атрымаў рог віна ад Сталіна.

ЧАСТКА VIII

1920 год мог быць пачаткам зусім іншай гісторыі Беларусі. На перамовах у Рызе Польшча прапаноўвала правесьці плебісцыт аб незалежнасьці Беларусі ў яе этнічных межах. А Расея пагаджалася перадаць Польшчы ня толькі Заходнюю, але і Цэнтральную Беларусь разам зь Менскам. Так БССР канчаткова зьнікла б з мапы сьвету.