humanist
Автор

Прывітанне!
Плануем у першай палове верасня адпачыць на рацэ. У якасці транспартнага сродку абралі плыт (ПСН-6 ці ПСН-10, дакладна зараз не скажу). Працягласць падарожжа - 7-10 дзён.

Бацюхна Нямон - першы кандыдат у спісе.

"...Там, паміж дрэў нешта бліскае ў начы,
гэта радасьць мне ці насланьнё.
Гэта рака і хоць крыкам ты крычы,
мне гавораць, што бацюхна Нёман...

Гэй-га, Нямон, бацюхна Нямон,
нам па дарозе да скону дзён.
Гэй, ганарун, бервяно на рум,
чаго ты сумны, кінь гэты сум!..."

Ад Магільна да Стоўбцаў ужо хадзілі (яшчэ ў 2004 годзе). Таму разглядаем варыянт ад Любчы да р.Моўчадзі (з улікам працягласці сплаву і павольнага руху плыта). Галоўны недахоп гэтай часткі ракі бачыцца ў досыць вялікай яе шырыні, што многім аматарам водных падарожжаў падаецца не вельмі цікавым.

Падкажыце, калі ласка, як на гэтым адрэзку з краявідамі, хуткасцю плыні і г.д. Ці можа варта для такога фармату адпачынку разгледзіць іншыя варыянты (Бярэзіна, Шчара...)?

Будзем вельмі ўдзячны за параду.

А почему не хотите от Столбцов до Любчи? Там река еще не такая широкая и пейзажи интересней. От Любчи вроде как в основном болота и отсутствие леса. Хотя сам ходил только до Любчи в прошлом году. Был только один обнос наплавного моста.