Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
:|)
"...
Спуск па рацэ на лодках ва ўшанаваньне подзьвігу Надзеі Дземідовіч
Яна не скарылася і не стала на калені перад чужынцамі і мы памятаем пра яе!
25 жніўня, у суботу, Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) праводзіць чарговую акцыю па ўшанаваньню подзьвігу беларусаў і беларусак, якіх ня здолеў зламаць злачынны савецкі рэжым.
Адбудзецца спуск па рацэ Дэлавар на лодках. Будуць зачытаны ўспаміны спадарыні Надзеі Дземідовіч, таксама сабраная дапамога для яе.
Праграма:
Субота: выезд у ранку, каля 11 раніцы пачатак спуску па рацэ, начоўка ў лягеры
Нядзеля: абед, вяртаньне дадому
Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы заклікае амэрыканскую моладзь з Беларусі далучацца да акцыі.
Па пытаньнях ўдзелу кантактавацца www.zbma.net , Svetlyachok10@yahoo.com
Дземідовіч Надзея Раманаўна, вязень ГУЛАГу, удзельніца Кенгірскага паўстаньня 1954. Нарадзілася 24.02.1927 на Слонімшчыне. З восені 1941 вучылася ў Слонімскай беларускай прагімназіі. Сяброўка СБМ. У сьнежні 1944 пад час масавых арыштаў сябраў СБМ у Слоніме перайшла на нелегальнае становішча. Хавалася да 1949, калі была арыштавана ў Казахстане. У баранавіцкай турме Д. жорстка катавалі. Была асуджаная на 25 гадоў лягероў. Удзельніца Кенгірскага паўстаньня вязьняў 16.05-26.06.1954.
Жыве ў Калодзішчах пад Менскам.
www.zbma.net
16:51, 23 жнiўня 2007
..."
traitors >:[
Глупства, паважаны!
Каго Вы называеце здраднікам? Моладзь, якую нарадзілася ўва Амерыцы?
|-)) І потым, карыстацца замежнай мовай на беларускім сайце - то не здрадніцтва?? ,-)
На жаль асабіста я не магу так проста ламануцца ўва Амэрыку, каб паўдзельнічаць ў такой вандроўцы :-/
Аднак, калі даведаюся пра што небудзь такого кшталту - абавязкова буду на саце рабіць абвесткі!!