У Беларусі хочуць дазволіць паляванне на ласёў і аленяў у зоне адчужэння ЧАЭС

Кіраўніцтва Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, арганізаванага на беларускай частцы зямель, забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, разглядае магчымасць арганізацыі на сваёй тэрыторыі палявання на ласёў і аленяў, паведаміў журналістам дырэктар запаведніка Міхаіл Рубашчанка.

У Беларусі знайшлі буйное паселішча сусьлікаў

Беларускія навукоўцы адшукалі ў Менскай вобласьці самае вялікае паселішча сусьлікаў у Беларусі. На плошчы ў 250 квадратных мэтраў знойдзена 230 норак.
Цяпер у нацыянальным гісторыка-культурным музэі-запаведніку «Нясьвіж» хочуць арганізаваць экскурсіі і назіраньне за папуляцыяй сусьлікаў. Гэтых жывёлаў, дарэчы, падарылі Радзівілам у XVIII стагодзьдзі, яны жылі якраз у Нясьвіскім раёне.