Турпоход = народный контроль природной среды

Автор

Уважаемые представители сообщества Поехали, тем из Вас, кто особенно любит природу нашей прекрасной Беларуси,, может оказаться интересной следующая новость. В первую очередь - для любителей Вилии и болот.

Новы ўзровень маніторынгу тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці Беларусі
Навіна арганізацыі ад 17 сакавіка 2014 года
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запусціла онлайн базу дадзеных маніторынгу тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці, у аснове якой Тэрыторыі, важныя для птушак (ТВП), а таксама басейн р. Вілія, значны для захавання прахадных ласосевых у Беларусі. У большасці сваёй усе тэрыторыі з'яўляюцца водна-балотнымі угоддзямі — важным элементам для захавання водных рэсурсаў і унікальнай біяразнастайнасці, які залежыць ад натуральнага гідралагічнага рэжыму.
Рэсурс дазваляе атрымліваць доступ да поўнай інфармацыі пра ТВП у Беларусі, раней такой магчымасці не было нават у вузкіх спецыялістаў. Цяпер усе зацікаўленыя змогуць азнаёміцца ​​з сабранымі дадзенымі пра ТВП і выкарыстоўваць іх як у прафесійных мэтах, так і для агульнага азнаямлення. Варта адзначыць некаторыя магчымасці, такія як прагляд дакладных межаў тэрыторый на аснове Google Maps, фільтры па ТВП-ўтваральных відах птушак.
Галоўная старонка базы дадзеныхГалоўная старонка базы дадзеных
Ствараючы новы рэсурс, мы спадзяемся прыцягнуць увагу да тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці і далучыць да іх вывучэння, кантролю і захавання шырокае кола людзей. Акрамя онлайн даведніка, рэсурс з'яўляецца таксама інструментам зваротнай сувязі — гэта была адна з асноўных мэт пры яго распрацоўцы. Мы чакаем, што карыстальнікі праз зваротную сувязь у выглядзе "візіт- справаздач" і "паведамленнях пра пагрозы" дапамогуць нам сабраць інфармацыю пра тэрыторыі, кантраляваць іх стан, а таксама аператыўна далучацца да вырашэння пагроз, якія ўзнікаюць. Адкрыты доступ да інфармацыі і зручная зваротная сувязь будуць садзейнічаць ліквідацыі "белых плям" у пытаннях вывучэння, удакладнення дадзеных у дачыненні да ТВП і прахадных ласосевых.
Адна з прыярытэтных задач рэсурсу — прыцягнуць новых людзей у рух захавальнікаў ТВП і ласося, а таксама зрабіць іх дзейнасць больш эфектыўнай. На працягу пяці год АПБ актыўна працуе з мясцовым насельніцтвам для ўключэння яго ў кантроль і захаванне тэрыторый.
Дзякуючы новаму рэсурсу з інтэрактыўнай мапай, кожны зможа знайсці "сваю" тэрыторыю ці нават некалькі і заставацца на сувязі з АПБ і іншымі захавальнікамі. Па меры далейшага развіцця, рэсурс будзе напаўняцца тэматычнымі матэрыяламі з прывязкай да канкрэтнай тэрыторыі. Даведацца больш пра захавальнікаў, далучыцца да іх вельмі проста праз раздзел "Захавальнікі" і анкету "Стаць захавальнікам ТВП".
- See more at: http://www.ptushki.org/info/press/item/11925.html#sthash.SxCqN2wB.dpuf

Еще один сайт, посвященный мониторингу водных ресурсов Беларуси:
https://poehali.net/forum/turizm/tur-boltalka/monitoring-vodnyh-resursov-belarusi/

Убрал дублирование информации в разных темах. Shoorick