Вторая жизнь ровесника перестройки

Frosch
Автор
quyYU2ezW2w.jpg

Апнем... Фото сделано год назад. Насыпная каретка заменена на картриджную. Система, соответственно, тоже. На данный момент выглядит так же (за исключением укороченных тормозных рубашек).

Понравилась модель. Орентировачную стоимость в личку, пожалуйста.

Отличная работа! Прямо почувствовал ветер прошлого века от фоток) Респект!

Удалённый пользователь

Классный получился вел, с Душой! Такой вопрос - как повела себя автомобильная краска в процессе эксплуатации? Или все же лучше порошковая? С учетом хоть и бережной, но постоянной эксплуатации

Frosch
Автор
Цитата сообщения от отправленного 13 Окт, 2015 в 10:59

Классный получился вел, с Душой! Такой вопрос - как повела себя автомобильная краска в процессе эксплуатации? Или все же лучше порошковая? С учетом хоть и бережной, но постоянной эксплуатации

Вел на месте не стоял и пылью не покрывался) Краска и сейчас блестит и радует глаз)

Цитата сообщения от frosch отправленного 26 Сен, 2015 в 20:54

Апнем... Фото сделано год назад. Насыпная каретка заменена на картриджную. Система, соответственно, тоже. На данный момент выглядит так же (за исключением укороченных тормозных рубашек).
Уже в продаже тыц

Мне кажется или я знаю когда было сделано это фото :]
Даже место...

Ну точно знаю, сам же делал фото этого вела и владельца |-)) |-)) |-)) |-)) |-))

Raubichy_01m_sepia.jpg

Гэтай зімой шукаў сабе ровар замест прададзенага горніка. Спачатку была ідэя паспрабаваць cyklocross ці сабраць нешта дызайнерска-мінімалістычнае на аснове якой-небудзь цікавай карбонавай шосернай рамы, але…
Пабачыўшы гэты блог і аб’яву аб продажы, зразумеў – вось яно! Сапраўдны вінтажны ровар, якому ўжо пад 30 гадоў, даведзены да розуму, прычым з любоўю і вельмі далікатна. Дзякуй Яўген, за ўкладзеную працу і душу ў гэтую ластаўку!
Як толькі сыйшоў снег, адразу паспрабаваў пракаціцца…
Родны падсядзел аказаўся кароткі (як і чакаў). Прыйшлося сур’ёзна парыцца ў інтэрнэце каб знайсці падыходзячы падсядзел дыяметам 25мм “недадзюйм”, ды за зразумелыя грошы. Знайшоўся ён ажно ў Англіі, фірма Oxford, сплаў алюмінія, даўжыня 400мм. Замовіў. Мне хапіла :)
Наступная дэталь, якая папрасілася сябе замяніць, аказалася сядлом. Вось не думаў. Арыгінальнае, скураное, адрэстаўраванае… Трэснула каля пярэдняга нацягвальніка :( Пачаў шукаць замену. Першае, пра што падумаў – Brooks B17 narrow, альбо Brooks Team Professional. Алеж дарагія, чэрці :( Ды яшчэ, як заўсёды, калі капаеш якую тэму, то знаходзіцца шмат цікавостак, пра якія раней ня ведаў. Дык вось, аказваецца, класічныя сёдлы могуць спрыяць няправільнаму функыянаванню мужчынскіх дэталяў арганізму :-/ Але, дызайн і тэхналогіі сягнулі наперад і з’явіліся новыя віды сёдлаў, напрыклад Selle SMP ці ISM Adamo. Пашанцавала патэсціць і адно і другое, высновы такія – Selle SMP зроблена пасур’ёзней, але дупа прагаласавала за ISM Adamo Prologue :) Яго і паставіў.
Пляшку з вадой таксама неяк прымацаваць трэба. Свідраваць раму шкада. Як часовы варыянт замуціў трымальнік з хамутамі ад ліхтарыкаў. Працуе, але ўжо знайшоў родны, металічны, трэба толькі давесці да ладу знешні выгляд.
Карацей, ластаўка зараз выглядае вось так.

Frosch
Автор

:-* Родны "Стартошка"!
Дзякуй, Дзмiтрый, што даглядаеце за iм) Колькi ўжо накруцiлi?

Цитата сообщения от frosch отправленного 23 Апр, 2016 в 23:25

:-* Родны "Стартошка"!
Дзякуй, Дзмiтрый, што даглядаеце за iм) Колькi ўжо накруцiлi?

Няшмат, можа кіламетраў 100.

ramont.JPG

Нядаўна металічным дротам, што валяўся на дарозе, даволі моцна падрапаў задні трохкутнік рамы.
На хуткасць гэта канешне не ўплывае, але вока пастаянна чапляецца за гэтыя падзёртасці.
Вырашыў заняцца кузаўнымі працамі і фарбаваннем :)
Фарба ў гэтага ровара цікавая, не проста белая, а яшчэ з перламутрам, таму набор атрымаўся сур'ёзны:
- грунт шэры,
- фарба белая (база),
- напаўпразрыстая перламутравая фарба (кампутарны падбор і запампоўка ў балон),
- лак глянцавы.
Акрамя таго, прыйшлося трохі папрацаваць са шпатлёўкай і наждачкай.
Вось што атрымалась.
Зараз мая душа спакойна і вочы ні за што не чапляюцца :)

Усе было крыху не так)
У госці прыехаў сын і паехаў на паўгадзінкі "пратэсціраваць" вінтажны апарат. Ну і як звычайна у такіх выпадках бывае...
Дзмiтрый вяртаецца дадому - а тут сюрпрыз =8O