Lazy
Автор

Уласна, разглядаецца магчымасьць катаць у Івянец, у суботу, 25.06

Апісаньне мерапрыемства тут: http://afisha.tut.by/concert.php?cid=5099

Прыкладны маршрут ад Зялёнага Лугу, Менск, такі: http://is.gd/zRzhxr

У такім выглядзе амаль 70 кілямэтраў ад дому да мейсца прызначэньня, ехаць пасьля 11 назад шчыра ня хочацца.

Пытаньне да знаўцаў ці тых, хто думае каціць - ці ёсьць там дзе пад тым Івянцом мейсца, дзе б было можна добра стаць з намётамі і заночыць? У ідэале - якая вада, прыдатная да купаньня.

Калі мейсца ня знойдзецца ці ёсьць жаданьне сапраўды ласіць - то паедзем назад, што рабіць.

Мінулым годам мы там былі - было вельмі прыстойна.

--------------------

Амаль зацьверджаны плян:

Збор 8:30 9:00 10:30, каля метро "Каменая горка" на прыпынку ў бок выезду з гораду. Рушым гадзіны паўтары-дзьве, там дзесьці ў лесе робім перапынак на папаліць невялікае вогнішча/пажэрці/адпачыць, пасьля даяджаем паціху. З сабой я бяру 4 PMR-рацыі, будзем на 4 канале. Калі хто зьбіраецца ехаць і падпісваўся, а а д раніцы надвор'е не спадабаецца - тэлефануйце і кажыце пра гэта, можа ніхто не паедзе ((8 Мой нумар - (029) 6143146

Як будзем вяртацца - будзем абмяркоўваць па мейсцы.

Даўно ўжо ня быў на малой радзіме, а тут такая нагода :)

Ехаць да самога Івенца прыблізна тры - тры с паловай гадзіны. Намёты там ёсць магчымасць паставіць практычна паўсюль. Калі няма жадання цягнуць з сабой намёты ды іншае тур абсталяванне, магу запрасіць да сябе ў госці. Чалавек шэсць можна будзе размясціць досыць камфортна.

Прапаную выехаць ад Каменнай Горкі а дзесятай гадзіне раніцы.

магчыма, далучуся, 50%: цi паеду, цi не ;) хоць i не люблю цукерак, у Iвянцы проста яшчэ не была, цiкава паглядзець. JlA3APb, дайце, калi ласка, тэлефон для сувязi.

Lazy
Автор

блін, я ўжо шчыра думаў, што нікуды не паеду ((8 А вы вось так, мяняеце карціну сусьвету ((8

З нагоды таго, што тут ужо 2 дзяўчыны, прапаную ехаць праз Дзяржынск. ЮА, вы 45 км праездеце? Я, напрыклад, 70 км не адолею.

Lazy
Автор

Трэба па надвор'і ўсё ж глядзець, аднак у любым выпадку лепей раней выкатваць, 8:30, думаю, будзе лепш за ўсё, каб калі сьпёка будзе - мы пасьпелі да яе даехаць.

Цитата сообщения от kisa\-anuta отправленного 23 Июн, 2011 в 12:12

З нагоды таго, што тут ужо 2 дзяўчыны, прапаную ехаць праз Дзяржынск. ЮА, вы 45 км праездеце? Я, напрыклад, 70 км не адолею.

праеду)) а праз што ехаць - мне нiякай рознiцы, абы ехаць))
а пра 70 км - не хвалюйцеся. ехаць будзем спакойна ды павооольна! ды яшчэ у сярэдзiне плануецца вялiкi прывал.

+1.
Сыноптыкi, нажаль, добрага надвор'я не абяцаюць (але ж яны i памыляюцца ледзь не часцей, чым правiльна прадказваюць надвор'е). Магу далучыцца недзе каля Каменнай горкi (калi паедзем згодна трэку). I яшчэ пытанне: цi браць з сабою спальнiк? Як там з вяртаннем дамоў?

Lazy
Автор

я таксама за вяртаньне, аднак калі будзе іншая думка большасьці - хай сабе можа і заночым у паважанага JlA3APb. Запрашэньне дзейнічае? (8 У мяне ёсьць жаданьне пайграць у манчкін на сон надыходзячы ((8

Пачакаем, што адкажуць астатнiя. Але ж пастаулю зараджаць аккумулятары, каб зручна ехаць цёмначы :)

Гляджу, вар'яты сабраліся!
+17, магчымы дождж, 140 км - замнога. Я за Лазара :|)

Калі будзе добрае надвор'е, то магчыма +1, у мяне лецішча побач з Івенцам і планую на ноч застацца там. Пастой на ноч прапанаваць не магу, таму што лецішча цесця, а не мае. Але ж месцаў для палаткі там дастаткова, я ведаю адно прыемнае мейсца на беразе Іслачы, але хутчэй за ўсе народу ў выходныя там будзе больш чым трэба.
З.Ы. Lazy, змяні спасылку, каліласка на http://is.gd/zRzhxr старонка фарматуецца немаведама як.

Lazy
Автор

Я думаю так, покі выглядае так, што будзем меркаваць па кворуме і надвор'і/настрою.