Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Ёсьць меркаваньне, што можна скатаць у Лягойск, у суботу, 28 жніўня на фэст фейервэркаў "Навальніца". Падрабязней можна пачытаць тутай http://logoisk.by/100.html аднак асноўныя тэзы такія
- уваход 80 тыр - тэарэтычна агароджай будзе зачынена не ўсё, калі прыехаць больш-меньш загадзя, то можна будзе знайсьці якое мейсца непадалёк і ад сцэны, а ўжо фейерверкі глядзець дакладна ніхто не зашкодзіць.
- ад 18:00 да 23:00 цягнецца імпрэза, пасьля па трасе да Менску даедзьма без асаблівых складанасьцяў, да якой паловы на шостую даехаць да Лягойску дык і зусім нескладана.
- выступаць будуць дакладна Open Space, Крамбамбуля і Акварыюм з Б.Г. Мяркую, хоць каму акрамя мяне яшчэ цікава бюдзе
З усяго гэтага высновы: роварам даехаць туды-назад будзе ад лягойскага выезду крыху меньш за 80 кілямэтраў, на ўсялякі выпадак грошай на квіткі лепей узяць, аднак паспрабуем абыйсьціся як-небудзь па-пірацку, ровар абавязкова падсвечваць ня толькі габарытамі, але і якім ліхтаром наперадзе, браць з сабой нейкі запас пітва/ежы - абавязкова.
Мяркую, выязжаць будзем ад прыпынку "Аквабэл" ля былога пасту ДАІ прыкладна ў 14:45, едзем перш па роварнай дарожцы, пасьля па трасе, на даехаць у нас дзьве гадзіны, там неяк круцімся на мейсцы і пасьля заканчэньня ў 23:00 будзем стартаваць да гораду, спадзяюся, за дзьве гадзіны даедзьма і каля гадзіны ночы дапаўзем да Лягойскага тракту. Усё ж адразу прашу рыхтавацца да сярэдняй хуткасьці 20+ км/г, бо іначай вельмі сумна будзе, дарога там неблагая, калі з горкі каціць - дык і ўсе 40 можна ўпэўнена ісьці.
Па надвор'і - покуль на дакладны прагноз не разлічваю, аднак і вундер, і гізметэа мяркуюць, што будзе пахмурна і з мелкім даждждом, таму адзежу варта мець адпаведную. Затое ня будзе горача (:
Калі ёсьць якія думкі з нагоды - пішыце тутай, абмяркуем.
на мой погляд даволi не дренная прапанова , але хацеласяб папрысутнiчать без квiткоу :)
Ну натуральна, на 80 тыр можна ланцуг на ровар неблагі паставіць, да яшчэ і на піва рэшты хопіць (:
ну дык што , едем ?
Вполне вероятно присоеденюсь
+1
погода бы не подвела!)))
Еду, но 27 на БИ-2, с билетом.. который перепал за 40к :D
Ссылка на сайт вредоносна , можете зацепить трояна!
я поеду если не будет дождя и точно не буду брать деньги на билет)))
мы же едем на холявы фейерверки позырить ;D
Орги не дураки. Весной во время феста проезжал мимо - всё было по кругу оцеплено вояками. Надеяться можно только на то что со временем им надоест стоять, и бдительность их уснёт. Ну и темнота - друг молодёжи :)
upd: абнавіўся час ад'езду
удакладнiце час ад`езду калiласка
14:45 каля былога ДАІ, прыпынак "Экспацэнтр"
а чаго так рана едзем ?
Ну, калі матрасным тэмпам - дзьве гадзіны на даехаць - мінімум, значыцца, не раней за 5 мы на мейсцы. Там покуль зарыентуемся і знойдзем, дзе нахаляву можна прысйсьці - я мяркую, паўгадзіны, ня меньш. Ну і варта ўсё ж астатніх халяўшчыкаў абагнаць (: І апошняе, хіба ж калі ўсе ў час зьбіраліся?
PS: Калі што, мой нумар (029) 6143146.