Автор

Паводле чутак, 27 сакавіка, у нядзелю, у Музэі беларускай народнай архітэктуры, што месьціцца між вёскамі Азярцо і Строчыца, адбудзецца гуканьне вясны. Можна адкрыць сэзон, пракаціўшыся туды на сваіх дваіх (колах). Падкрэсьліваю, што дата папярэдняя.
Асабліва запрашаю:
1) "белбурнацы" (Шалкевіч, "Елачка-блюз";);
2) прыхільнікаў крытычнай масы (мова зносін значэньня ня мае).
Заадно можна будзе адведаць гарадзішча на Менцы (калі хто-небудзь пакажа да яго дарогу).
Цьвіком праграмы будуць, канешне, не пакатушкі, а ўласна гуканьне вясны.

катнуцца можна, але:
самі пакатушкі - паўгадзіны ў адзін бок.
"гуканьне вясны" -- мерапрыемства, пра якое кожны мае сваё ўяўленьне, якое часта не стасуецца з роварамі і ўвогуле з гравітацыяй і раўнавагай.
для адкрыцьця сэзону ранавата, асаабліва як на сёлетнюю зіму.
зімнія байкеры могуць пашкадаваць ровары дзеля гразі і салёных лужынаў.

калі раптам будзе добрае надвор'е, варта пашырыць маршрут хаця б да да Прылукаў

Палацык.
Ваша банда яго летась, між іншым, прыбірала - сам газэтку з фоткамі раздаваў на "Перавозцы".

+ сажалка і шэдэўры дробнаўласьніцкага хатабудаваньня.

Автор

Дзякуй, узгадаў.
Толькі далёка.

І, незадача, мой удзел у гуканьні вясны пад вялікім і тлустым пытальнікам. Намецілася іншае мерапрыемства. Паспрабую ўсё ўтрэсьці, каб такі выбрацца на волю.

Автор

Усё ў парадку.
Я буду!
Падрабязнасьці: уваход каштуе 4500. Для мяне гэта задорага, буду паркавацца ў Азярцы і шукаць шляхоў праз плот.
Пачатак ці то ў 11, ці то ў 12 гадзін.

Я пад'язджаў у лістападзе прошлага году да музэю з боку вёскі Птіч. Там плот - адзін сьмех. Толькі пытаньне ў пераадоленьні ўзаратага полю зь азімымі. Тады мне гэта атрымалася зрабіць, зараз жа ня ведаю што то за надвор'е будзе. Калі падмерзне - дык люба дорага.
Сьмешна было назіраць на ахоўнікаў, ці хто гэта там, як мы выязджалі не ўехаўшы. Яны жадалі пры гэтым грошай, аднак мы неяк хутка праз іх праехалі :-)
Калі ровар будзе ў парадку мо й я наведаюсь, далі бог "харьківу" перамагчы першую паездку гэтага году :-)

Ня ведаю як для каго, а для мяне гэта было адкрыцьцё сэзону.
Я ездзіў на гуканьне вясны на ровары. Такі бы я з роварам я быў адзін, чыму быў засумаваў, аднак Валодзка мяне распазнаў ...... мо па ірваных кетах, мо па чырвоных штанах, а мо па лямках парашуту, тьфу, ровару, які я цягнуў праз сьнег па калена глыбінёй па полю :-)
Сьвята, да рэчы мне спадабалася, нажаль больш нікога зь суполкі любіцелей ровараў там не было. Аднак, магчыма, кожнаму сваё.
А мне для пачатку і 40 кілямэтраў хапіла.
Зь вясной ВАС!

Цитата сообщения от dzedfyodar отправленного 28 Мар, 2005 в 17:20

Зь вясной ВАС!

Спасибо! Вас также с весной. :]

Поехали! ;)

Автор

Нядзеля! Першая вылазка ў сэзоне!
Ехаў праз цэнтар, бо была сустрэча. Прыемна пракаціцца па напаўпустых вуліцах: Трасцянецкая, Леніна, Маркса, Валадарскага, праспэкт Скарыны, Чыгуначная і г.д. Але з непрывычкі ўжо на выездзе з Малінаўкі быў стомлены. Неяк дапоўз апошнія чатыры км ад аўтарынку да музэя.
Патрос у касе студэнцкім білетам музэязнаўца і прайшоў бясплатна. Прыпаркаваўся ля драўлянага плоту на ўваходзе.
Амаль нічога не прапусьціў - цёткі й дзеўкі (з Гуды ды інш. гуртоў ці проста самі па сабе) ўжо пяялі вясьнянкі. Я тым часам вітаўся з сябрамі й знаёмымі. Расчахліў фотакамэру. Пахадзіў у карагодзе вакол вогнішча. Пад'ехаў Дзед Фёдар. Пазнаёміліся, перакінуліся парай фраз. Пагрэліся каля вогнішча. Народ тым часам таньчыў непадалёк народныя скокі.
Сустрэне гарэлкай нас карчма! (сл. "Краму";) Асноўная маса гукаючых пацягнулася ў бок той самай карчмы. Грошай усё адно не было, затое былі ўзятыя з сабой бутэрброды - імі і падсілкаваўся. Адмовіўся гуляць у "Баяроў". Пафатаграфавалі з сяброўкамі царкву - я іх нібыта вучыў здымаць люстраной камэрай. Схадзілі ў кузьню, паглядзелі на прылады працы. У дзьве гадзіны ў царкве адкрывалася выстава выцінанкі (няхай не зьдзіўляюцца тыя, хто ў музэі ня быў - у былой царкве месьціцца выставачная зала), на адкрыцьці граў гурт "Велярыба". У мяне да франтмэна гурта Рамана Яраша асабліва цёплае стаўленьне - вельмі добры хлопец, сьціплы, да таго ж калега-гісторык. Гралі някепска, але надта ўжо ўсё гэта нагадвала "Троіцу" на гучаньні і па канцэпцыі. Падаецца мне, трэба шукаць свой гук, сваю "ідэю". Рэпертуар, затое, падабраны выдатны - знойдзены народныя песьні, якія вельмі рэдка выконваюцца са сцэны.
Пасьля на сьвежым паветры гралі "Джамбі-бум". Для тых, хто іх ня чуў - гэта такі гурт сьпяваючых пэркусіяністаў. Кожны грукае ў які-небудзь бубен. Звычайна яны карыстаюцца гітарай ды сякімі-такімі дудкамі накшталт блок-флейты, але гэтым разам абышліся выключна грукатам і сьпевамі.
Пасьля выступу ДБ народ паволі пачаў рассасвацца, а я з кампаніяй яшчэ патусіў. Схадзілі пагайдаліся на арэлях. Каля 16:15 работнікі музэю папрасілі нас на выхад. Сапраўды, час ужо. Забыў напісаць, што цягам выступу ДБ дзед Фёдар паехаў дахаты, затое праз пэўны час падруліў іншы раварыст, прыпазьніўшыйся на сьвята.

Усё-такі ранавата ў гэтым годзе наладзілі гуканьне вясны - паўсюль ляжаў сьнег, і я ў сваіх лёгкіх летніх ботах прамок наскрозь ужо ў першыя хвіліны. Тое ж было і зь дзедам у кедах. Але ў чым жа яшчэ езьдзіць на ровары, як ня ў лёгкім абутку. Дый гульні ў сьнезе нармальна не наладзіш - людзі баяцца паваліцца, запэцкацца і гуляць адмаўляюцца.

Назад дарога была карацейшай - праз кальцавую да Чыжоўкі, там па Ташкенцкай і Малініна дахаты. У цэлым прыемная дарога абламалася з-за тэхнічных праблем - неяк ненармальна разбаўталася задняе кола, і апошнія кілямэтры я ледзьве поўз па прынцыпе "як бы чаго ня выйшла".
Доўга балеў азадак - цьвёрдае сядло. Дзіўна, але мышцы ног ужо на раніцу нібы і не адчувалі стомы.

Sasha
Moderator
Цитата сообщения от valodzka отправленного 31 Мар, 2005 в 01:27

Назад дарога была карацейшай - праз кальцавую да Чыжоўкі...

Ха! А мы тебя, наверное, видели :) Стояли с женой на кольцевой у развилки на Слуцк, пили чай, ели шоколадку, мимо какой-то байкер проезжал...