Багдан
Автор

Запрашаю жадаючых у велапаход на Балтыку! :)

Распрацаваў такі вось маршрут: http://goo.gl/maps/nxx2E
З Мінску да Сакулкі (пад Беластокам) - на цягніку, ад Сакулкі да Сопата - на роварах. А назад ужо, каб скараціць час, зноў на цягніках, да самага Мінску.
Маршрут зроблены так, што па шляху да мора будзем ехаць праз шмат цікавых месцаў: некалькі сярэднявечных замкаў, абарончыя умацаванні ХХ стагоддзя, нацыянальныя паркі, паромныя пераправы і нават гроты. Ну і на моры, канешне, будзе час паляжаць на пляжы (Усё гэта адзначана на карце, тыкайце на меткі - там спасылкі з фоткамі і інфармацыяй) :)

Працягласць 11 - 14 дзён (залежыць ад надвор'я і жадання ўдзельнікаў. Маршрут ёсць у двух версіях: базавай і пашыранай)
Самая максімальная адлегласць, запланаваная на адзін дзень - 84 км (але ў асноўным адлегласці меншыя, каб быў час на агляд цікавых месцаў).
Сам паход плануецца на жнівень, пакуль што з 12 па 26.

Па маіх разліках гэта будзе кашьаваць каля 350? + віза (у каго няма). Сюды увахлдзяць усе выдаткі на ежу, пражывыанне ў кемпінгах, цягнікі (маршрутут ад Мінску да Мінску у самым доўгім варыянце, 14 дзён) + запас на 3 дні (на выпадак непрадугледжаных затрымак). Таму па факту можа і менш атрымаецца.

Вось так) Запрашаю ўсіх, каму спадабалася ідэя! Пішыце у ЛС, ці сюды http://vk.com/id18170203, ці сюды http://www.facebook.com/
У каго няма візы - пішыце чым хутчэй, тым лепей, бо дакументы на іх трэба падаваць на гэтым тыдні, каб паспелі зрабіць. ;)

Едем вдоль балтики из Риги в Калининград.
5.08 по 20.08 на велах.

а на протяжении покатушки государственный язык общения какой будет?

Привет всем! Я тут новую тему открыла - предлагаю поехать на машине на 3-4 дня на Куршскую косу. Машину оставить у парома в Клайпеде - и с великами на косу. Ищу компанию.