Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
У нядзелю збіраюся спачатку на Жданы (паглядзець, што прывез новы завоз SecondHand), а потым--у Раўбічы, музэй народнай творчасці, з магчымым заездам у тамашняе кафэ пачаставаць іх шашлыкоў.
Прыкладны расклад--Жданы 10, 00-13, 00, абед 13, 00-14, 00, і да Раўбічаў каб прыехаць туды да 16, 00.
Але--Раўбічы не догма. Можна і ў Заслаўе па музэях, і ў Азярцо ў скансен.
Если не будет дождя - присоединяюсь :)
Если не будет дождя - присоединяюсь :)
Таму і планую ў нядзелю, што абяцаюць без дажджу.
привет.если заславль то +2
+0.8
в раубичах музей совсем маленький, а горка к нему БОЛЬШАЯ и крутая! если дождиком ее сбрызнет, то опасаюсь не подняться.
После обеда обычно дождь более вероятен, чем с утра.
ЗЫ - а где сбор? если в раубичи, то буду на кольцевой, экспобел, ост. 113-го, велодорожка.
Вынікі датэрміновых дэмакратычных выбараў пакуль што такія:
ZHORA1705 з кімсьці яшчэ--канкрэтна Заслаўе.
Arcada--трохі супраць Раўбічаў, але ж у крайнім выпадку...
Астатнія--усе роўна.
Таму прапаную--ехаць у Заслаўе. Паглядзець паравы млын, музэй музычных інструментаў, і што небудзь яшчэ.
Маршрут/расклад, нядзеля 22 вер.
9, 45--РМЧ (Лагойскі 10)
Коласа-Сурганава-Арлоўская-Объедателей-Нарачанская-
~10.25--Жданы
~12.10-~12.40--абед
~12.40-~14, 40--шаша Р28
~14.45-~17, 00--Заслаўе
~19, 00--Мінск
Вялікая просьба--вазьміце фотакамеры.
Аляксей (мтс710-9177, влк703-9093)
Гэй, дык дайце ведаць ці паедзеце. Ці трымацца мне графіка?
Адказаў не дачакаўся, таму графіку не трымаўся. Каля РМЧ быў на 5 хвілін пазней, хвілін 10 чакаў аматараў караней. Нікога не дачакаўся, потым сябе пытаўся--куды ж я хачу. Вырашыў--у РаўбічУ. І паехаў самотны, як крумкач у белым небе...
Па дарозе шукаў "вялікую гару", якой страшыла ўсіх Arcada. Не знайшоў.
Даехаў да кафэ, і так мне закарцела есці... Пачакаў хвілін 10 пакуль павінна было адчыніцца кафэ, потым яшчэ 5... Ніякага жыцця. Пэўна, стаміліся...
Паехаў па спортбазе. Неяк падсвядома выйшаў на гатэль, у якім было яшчэ адно кафэ. Зайшоў і заявіў "Хачу есці". Адміністратар вельмі строга паглядзела на мяне, і потым такім жа строгім тонам "Дзяўчыны, пакарміць!" Амаль адразу перада мной з'явіліся салата, суп, мяса (не горш за шашлыкі), кампот. Зараз я нават думаю, што калі б я сам не прапанаваў грошы, яны б і не спыталі... Было пачуцце быццам хтосці зверху мяне апякае.
Потым нарэшце знайшоў горку, пэўна, тую самую. Невялічкая. Але крутая. І кроны над ёй, і каранеў шмат пад колы...
Потым хтосці правеў мяне па могілках (каб настроіць на філязоўскі лад) і--да касцела. Музэй у ім цікавы, але і сапраўды невялікі (пэўна, частку будынку як бы хаваюць). У музэі не было нікога, акрамя ўзводу курсантаў альбо МУС, альбо МНС. Яны слухалі экскурсію пра беларускую даўніну вельмі старанна. Зноў апантала пачуцце нерэалу. Калі б яшчэ па-беларуску, дык я б наогул сябе бы шчыпнуў бы...
А пакуль я гляздеў на строі, саломку, рушнікі ды драўляныя скульптуры, мой новы ровар даглядаў спецыяльны міліцыянт. У форме як мае быць.
Як ехаў да Мінску? Справа--шум шашы, злева--пах яловы. Добра, як заўседы, і нашто тут словы?
алексей хочу извиниться что не позвонил ...
няма праблем. We can make it up наступным разам.