Автор

Роварны тур Менск-Заслаўе!

З роварамі сядаем на электрычку, каб не валачыся па пылнай трасе.
Электрычкі на Маладзечна. 6.32, 7.30, 8.31, 9.19, 10.09.
Прапаную ехаць раней, мо на 7.30. То біш у 7.20 хто на вакзале з роварамі - нашы!

Там каму што падабаецца. Паглядзець усе цікавыя штукі, насамрэч, гадоў сто там не была, нічога не памятаю. Усе музейныя ўстановы працуюць з 9.00 да 17.00. Мо з адной асаблівай экскурсіяй нешта атрымаецца. Пакатацца па наваколлю, паваляцца на траўке.
Карацей, на месцы бачна будзе:))

Побач Заслаўскае водасховішча, можна там асесьці ў сьпеку і весьці наіцудоўнейшыя філязофскія размовы ці купацца:)).

Галоўная мэта адпачыць і атрымаць асалоду ад усяго!
Далучайцеся!

(мовы мерапрыемства не акрэслены:)))