Паход Менск-Полацк з выкарыстаньнем ровараў (канец ліпеня)

Автор

Старт - 20 ліпеня +- адзін дзень.
Прыкладны маршрут: Менск - Лагойск - Зэмбін - Іканы - Дамжарыцы - Пуцілкавічы - Бычкі - Ушачы - Усая - Ула - Обаль - Полацк.
Тэмп нізкі (да 60 км у дзень). Большая частка часу пойдзе на агляд дастапрыкметнасьцяў і пасіўны адпачынак на прыродзе. Ровар разглядаецца выключна як транспартны сродак.
Прыкладная працягласьць - 6 дзён.

Автор

Пакуль я назьбіраў чатыры чалавекі - два хлопцы і дзьве дзяўчыны.

+-1
(если в крым не свалю)
маршрут вроде понравился!!!

всех с праздником!!!
дня независимости(в смысле от нас ничего не зависит...)

Да, если не трудно - выложи гифку с маршрутом. Хочется знать трассу, а то мой байк по асфальту не катит. =)

Автор

techie, гіфку з маршрутам выкласьці складана - лянота сканаваць карту ці шукаць у сеціве, а пасьля яшчэ і маршрут наносіць.
Але магу адразу сказаць, што асфальт будзе. Ад Менску да Лагойску наагул траса міжнароднага значэньня.

Агульны кіламетраж - каля 300 км. Гэта прыкладна: па трасе ад Менску да Полацку 230 км, а мы едзем "вальтамі".

Прыкладная раскладка па днях.
1. Выезд з Менску. Агляд дастапрыкметнасьцяў і абед у Лагойску. З Лагойску на Зэмбін вядзе дарога з пакрыцьцём. У Зэмбіне - разваліны касьцёлу XVII ст. За Зэмбінам начлег.
2. Далей працягваецца дарога з пакрыцьцём (далей, калі іншага ня ўказваецца, заўжды такая дарога). У Іканах - музэй народнай славы. У Мсьціжы паварот на Ваілава. Начлег пад Бродамі ці Тартаком, калі ў запаведніку нельга. А калі ў запаведніку можна, то пад Дамжарыцамі. (Тут трэба стэлефанавацца з запаведнікам.)
3. У Дамжарыцах - музэй прыроды. Калі атрымаецца, можна схадзіць пешаходнай сьцежкай пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў запаведніка. Ад Ражна да Слабады 7-8 км прасёлка. Перад Пуцілкавічамі - каля 3 км прасёлка. Начлег пад Пуцілкавічамі.
4. У Пуцілкавічах - хата-музэй Петруся Броўкі. У Бычках - хата-музэй Васіля Быкава. За Бычкамі 2 км прасёлка. Пад Селішчам (здаецца) - мэмарыяльны комплекс "Прарыў". Начлег пад Ушачамі.
5. Ушачы - музэй народнай славы. Абед на возеры Чарсьцьвяцкім. Усая (у мяне прыватны інтарэс, вёска зьвязаная з мастаком Іванам Хруцкім, а я пра яго пішу дыплём). Начлег пад Усаяй.
6. Ула - радзіма Івана Хруцкага. Обаль. Начлег пад Полацкам.
7. Полацк. Пакідаем рэчы на кансьпіратыўнай кватэры і глядзім горад. Памыўка, спадзяюся, будзе дадавацца (перамовы ідуць).
-----
8. Для тых, каму мала - Захарнічы, вёска пад Полацкам, дзе меў маёнтак Іван Хруцкі.
--------------------------
Назад вяртаемся хто ўва што гаразды.
Я паеду сваім ходам па трасе (2 дні), пагляджу Лепель і Хатынь. Але я вяртацца буду, хутчэй за ўсё, 5-6 жніўня (затрымаюся пад Полацкам).
Можна паехаць цягніком.
А тыя, каму зусім мала, могуць паехаць, напрыклад, у Крэва (там 1 жніўня пачнецца летнік па кансэрвацыі замка).

Э-э, а гэта самы кароткі шлях.
Ну, каля Бярэзінскага запаведніка і па ім самім можна па прасёлках пакатацца бяз значнай страты ў кілямэтрах...

polock.gif

Как бы это уточнить маршрут, с целью присоединения.
Хотелось бы присоединиться где-то до заповедника и ехать до Оболь.

Автор

Ну, паспрабуем дамовіцца.
Пішы асабістае паведамленьне.