Цитата сообщения от shkab отправленного 3 Окт, 2016 в 23:28

Прагну падзяліцца з аудыторыяй адной сваёй, так бы мовіць, знаходкай.

Пашуковы запыт у гугле "острова дулебы" выдае набор карцінак (тыц)

адная з першых (тыц)
ну, вельмі мне знаёмая (тыц), а, дакладней, мая

Але, калі паглядзець на адрэсу старонкі (тыц), дзе яна размешчана...

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Клічаўскага райвыканкама нейкім чынам наштурхнуўся ў сеціве на зробленую мною фатаграфію і змясціў у свой артыкул. Дый, хай сабе, не бяды... скапіпасцілі дый годзе...
Але ж да таго і месца, дзе зроблена фатаграфія ніякага геаграфічнага дачынення да апісанага заказніка не мае. Гэта урочышча "Белы востраў" у Крупскім р-не на 30-ці кіламетровай адлегласці ад "Дулеб".

Наляпалі дый годзе... асабліва калі меркаваць па беларускамоўнай версіі сайта... //-(

І смешна і сумна

http://www.kp.by/daily/26577.5/3592933/
Почитайте про это

shkab
Автор

Ян, навошта тут гэта?
Мяне не абурае выкарыстанне маёй фоткі. Мне смешна наколькі гэта зроблена бязглузда.
Што сапраўды абурае, так гэта стан беларускамоўнай версіі сайта Аддзела адукацыі. Ганьба.

Паводле пакатушкі хацелася б узгадаць і адзначыць цікавыя размовы з калегамі, новыя знаёмствы і прыемную кампанію старых знаёмых.

Зы. Вымушаны быў удакладніць свой подпіс пад профілем :)