Валанцёрска-забаўляльны летнік "ВелаКрэва 2012" 21-28 ліпеня

lanrus
Автор

Грамадскае аб'яднанне МГА "Historica" запрашае аматараў роварных падарожжаў, гістарычных помнікаў і ўвогуле ўсіх зацікаўленых правесці тыдзень у роварна-валанцёрсім летніку (лагеру) у в. Крэва. Летнік "ВелаКрэва" - гэта цудоўная магчымасць узбагаціць свае веды аб гісторыі беларусі, пакінуць свой след у гісторыі Крэва і правесці адзін тыдзень лета ў найцікавейшым гістарычных мястэчку Беларусі.

Мэта мерапрыемства - адкрыць "невядомае Крэва" для вока турыста; сабраць інфармацыю аб гістарычных мясцінах у ваколіцах Крэва, што рэдка трапляюць на вока падарожніка (а такіх насамрэч даволі шмат). Па выніках летніку плануецца зрабіць інтэрактыўную мапу роварных і пешаходных турыстычных маршрутаў, якой зможа скарыстацца кожны жадаючы.

План летніку: выезд з Мінску 21 ліпеня на электрычцы да Маладэчна, адтуль пачынаецца падарожжа ў само Крэва, спалучанае з экскурсіяй па гістарычным славутасцям, што будуць трапляцца па дарозе. Сам лагер для валанцёраў будзе размешчаны на тэрыторыі прыватнага лецішча недалёк ад руінаў Крэўскага замка. Жыць можна ў вясковай хатцы (спаць у спальніку на падлозе), альбо ва ўласным намёце. Плануецца валанцёрская і забаўляльная часткі. Валанцёрская частка - праца па збору інфармацыі для мапы, дзяжурства па лагеру (прыгатаванне ежы для ўдзельнікаў), пэўная дапамога па гаспадарцы ўладальніку лецішча, на якім размяшчаюцца валанцёры. Забаўляльная частка - пасядзелкі ля вогнішча, адпачынак на возеры, экскурсіі і паездкі па наваколлю на роварах.
Кантакты арганізатараў:

+37529 1726352 (Зміцер)

+37529 7610794 (Кірыла)

Каардынуемся і стасункуемся праз Кантакт (http://vk.com/event40951573).
Удзел бясплатны, але трэба мець грошы на ежу.
Інфармацыя пра арганізатара: Моладзевая грамадская арганізацыя "Historica" - аб'яднанне маладых аматараў гісторыі, культуры і беларускай мовы. Афіцыйна зарэгістравана ў Мінюсце з 2000 г. Займаецца папулярызацыяй сярод беларускай моладзі ведаў пра гісторыю Радзімы.