Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Запрашаю добрых людзей у велапаход, які адбудзецца дзесьці ў першыя ці другія выходныя жніўня. Працягласць – тры дні (пятніца, субота, нядзеля).
Маршрут: Жабінка (брэсцкая электрычка на 0:51) – Чарняны – Дарапеевічы – Дзівін - воз. Любань (ноч) Кобрынскага раёна – біялагічны закзанік "Званец" – сядзіба Заказель - Брашэвічы – Хомск – Новыя Пескі – чыгуначная станцыя Бронная Гара.
Маршрут пралягае па цікаваму этнаграфічнаму рэгіёну Заходняе Палессе, культурны ландшафт якога амаль не змяніўся з пачатку ХХ стагоддзя: драўляныя хаты з саламянымі і гонтавымі дахамі, калодзежы – журавы, каларыт палескіх вёсак і мястэчак, лясныя азёры з дубравамі. Па дарозе нам будуць сустракацца старыя драўляныя цэрквы і касцёлы ( у тым ліку старэйшае драўлянае збудаванне на Беларусі – царква ў Здзітаве, пачатак 16 стагоддзя), закінутыя паркі, сядзібы, руіны замка часоў Рэчы Паспалітай у Жаберы.
Расклад руху: 80-90 км у дзень.
Удакладнены маршрут выкладу пазней.
Вчера посмотрел маршрут по карте, очень заитересовался, смогу составить компанию
Добра калі зможаш
сачы за тэмай - я яе перанёс на вела-пакатушкі
можаш патэлефанаваць 8029 667 20 34 Зміцер у любы час