ВелаРазмова - 7 - 8 чэрвеня - Браслаўскія азёры

Vetrogon
Автор
Цитата сообщения от m1 отправленного 1 Июн, 2014 в 16:34

Прывітанне, яшчэ можна далучыцца?

Да, далучайцеся.

Хлопцы, такое пытанне. Я першы раз збіраюся на такі фармат. Я так разумею, заплечнік на плечы не варыянт. Падкажыце, ці можна дзесці ўзяць на пракат багажнік ды сумкі для яго?

Цитата сообщения от m1 отправленного 3 Июн, 2014 в 01:26

Хлопцы, такое пытанне. Я першы раз збіраюся на такі фармат. Я так разумею, заплечнік на плечы не варыянт. Падкажыце, ці можна дзесці ўзяць на пракат багажнік ды сумкі для яго?

Багажнік можна набыць у dragonbike.by, сумку у Турлане - turlan.by. Дзе магчыма ўзяць часова - не ведаю. Калі заплечнік не зусім малы - можна і без сумкі, але спальнік і дыванок лепей пакласці на багажнік.

Ці плануецца заязджаць у Браслаў? Дзе будзем набываць прадукты на вячэру і сняданак? Ці ўсе патрэбна везці адразу з дому?

Ці патрэбны яшчэ навігатар? Я магу ўзяць планшэт. На два дні яго хопіць.

Vetrogon
Автор
Цитата сообщения от m1 отправленного 3 Июн, 2014 в 01:26

Я так разумею, заплечнік на плечы не варыянт. Падкажыце, ці можна дзесці ўзяць на пракат багажнік ды сумкі для яго?

Калі добра умацаваць спальнік і дыванок на багажніку - то як раз заплечніка на 30 літраў хопіць.

Цитата сообщения от plavik отправленного 3 Июн, 2014 в 09:48

Ці плануецца заязджаць у Браслаў? Дзе будзем набываць прадукты на вячэру і сняданак? Ці ўсе патрэбна везці адразу з дому?

Ці патрэбны яшчэ навігатар? Я магу ўзяць планшэт. На два дні яго хопіць.

У Браслаў заедзем - там ежы і набудзем.
Яшчэ ў Слабодцы крама ёсць.
Навігатараў ужо хопіць, Jamie і Джон абяцалі узяць.

Vetrogon
Автор
Цитата сообщения от jamie отправленного 10 Июн, 2014 в 03:32

Фота: https://plus.google.com/u/0/photos/107092626089862558147/albums/6023070495765003713

Гэта фоткі з камеры на шлеме? Свае ўвечары павыкладваю.

Цитата сообщения от zmicer_kashlach отправленного 10 Июн, 2014 в 11:06
Цитата сообщения от jamie отправленного 10 Июн, 2014 в 03:32

Фота: https://plus.google.com/u/0/photos/107092626089862558147/albums/6023070495765003713

Гэта фоткі з камеры на шлеме? Свае ўвечары павыкладваю.

яны самыя

Цитата сообщения от zmicer_kashlach отправленного 10 Июн, 2014 в 22:50

Звярніце ўвагу на зялёнае таксі :D

Без бутэлькі нікуды