Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Менскі велашпацыр: адкрыццё V сезона велаэкскурсій
бясплатная велаэкскурсія "Жыхары Мінскага Неба"
21 красавіка, 15.00
запіс: толькі праз сайт www.festguides.by (пачнецца 18 красавіка)
інфа: www.mienskbiketour.by
вк, fb - Менскі велашпацыр
неабходна мець ровар, пажадана мець бінокль
...Яны амаль кранаюцца неба, але ў той жа час цвёрда стаяць нагамі на нашых дахах. Горад узнёс іх туды, паставіў быць пасярэднікамі. Мінскія паўбагі, што нязмушана выпрастоўваюцца на фасадах галоўных мінскіх будынкаў - хто яны? Калі і як яны туды забраліся? І чаго яны ад нас хочуць? Велаэкскурсія па скульптурах мінскіх дахаў, падрыхтуйцеся высока трымаць галаву!