Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх,
знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч,
улюбёнае месца шпацыраў Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКВД,
месца сталінскіх растрэлаў, нарадаў нацысцкага штаба,
база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка...
У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе,
бо машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, цягнуцца паралельнымі паркавымі сцяжынамі...
"Менскі велашпацыр" набірае каманду з пятнаццаці адважных, каб у панядзелак 23 чэрвеня выправіцца з ёй ў таямнічы Лошыцкі парк на 1, 5-гадзінную разведку.
Месца і час сустрэчы - велапракат "Велатрэк" (унутры парка, недалёка ад брамы з боку Камвольнага кабміната), 20-00. Удзел бясплатны, але строга па папярэднім запісе па тэлефоне, эмэйле або праз асабістыя паведамленні вк ці фб.
фб, вк - Менскі велашпацыр
+375297040018
www.mienskbiketour.by