http://www.sumiezza.org/
“Круты” веламарафон у Глыбокім.

У адпаведнасці з міжнародным праектам праграмы ТАСІС пад агульным кіраўніцтвам аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама , пры непасрэдным удзеле аргкамітэта беларускага боку Еўрарэгіёна “Азёрны край” і галоўнай судзейскай калегіі з 24 па 25 ліпеня 2006 года будзе праводзіцца веламарафон у рамках праекту “ Захапляльны веламарафон у Балтыйскім азёрным краі”. Заезд дэлегацый ад Латвіі, Літвы, Браслава, Мёр, Верхнядзвінска, Пастаў і партнёраў праекту 24 ліпеня 2006 года да 10 гадзін ў горадзе Глыбокае, вул. Леніна, 42. Каманды месцяцца ў палявых умовах. Склад дэлегацый - 20 турыстаў і 2 прадстаўнікі, узрост – не маладзей за 18 год. Мэтай міжнароднага веламарафону з’яўляецца развіццё актыўнага турызму і здаровага ладу жыцця для насельніцтва Рэспублікі Беларусь, Літвы і Латвіі, а таксама прыцягнення вялікай колькасці турыстаў на тэрыторыю Еўрарэгіёна “Азёрны край” і рэалізацыі вышэйзгаданага праекта. У залікавыя віды праграмы спаборніцтваў уваходзяць: веламарафон, тэхніка велатурызму, камбінаваная эстафета, конкурс турыстычных навыкаў і быту. Яўген Самсонаў.