Калькулятар для разьлічваньня даўжыні шпрых

Автор
111_70.jpg

Калі зьявілась неабходнасьць разьлічыць даўжыню шпрых многія сутыкаюцца з праблемай, што на розных калькулятарах атрымліваюцца розныя канчатковыя значэньні і ў выніку ўзьнікаюць памылкі пры падборы шпрых. Болей за тое, ня рэдка пры аднолькавых выніках, атрыманых на розных калькулятарах пасьля зборкі бачым вялізныя памылкі даўжыні шпрых, пасьля чаго ці няможна дастаткова нацягнуць шпрыхі на сабраным коле, ці наадварот, недахоп даўжыні. Такія цяжкасьці часта ўзьнікаюць з-за несаадноснасьці замераных параметраў з прынятымі ў калькулятарах, хаця ва ўсіх іх у аснове закладзена адна і тая ж формула, толькі зь невылікімі карыктывамі. Існуе так жа і блытаніна ў вызначэніні ERD (эфектыўнага дыаметра вобада), які зьяўляецца адным з самых галоўных параметраў для разьліку. Розныя вытворцы разьлічаць гэты параметр па-свойму і на налепках вобадаў з аднолькавым ERD бачым розныя лічбы.

Заўсёды перамерайце ERD ! ! ! Ніколі не даверайцесь налепкам на вобадзе !

Прапаную Вашай увазе калькулятар для разьлічваньня даўжыні шпрых, які напісаў для сябе і карыстаюсь сам. Ён дае вельмі дакладныя вынікі.

Заўвага: пры выкарыстаньні ніпеляў, якія адрозьніваюцца ад агульна распаўсюджанных (12 мм), неабходна ўлічваць асаблівасьці іхніх параметраў.

Спампуйце файл xls (макрасаў не мае).

112_10.jpg

Спосабы замераў могуць быць рознымі. Тут хацелась паказаць на якія параметры трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу.

Валера, файлик защищен паролем от редактирования. По крайней мере, у меня не получилось ввести свои значения для рассчета.

Автор
Цитата сообщения от mitrofan отправленного 25 Мар, 2016 в 13:59

Валера, файлик защищен паролем от редактирования. По крайней мере, у меня не получилось ввести свои значения для рассчета.

Уся старонка "Фотаінструкцыя" абаронена паролем каб выпадкова не удаліць узорныя дадзіны.
Для разьліка выкарыстовывайце калькулятар на старонке "Калькулятар на два кола". Там палі для ўвода дадзіных без пароля.

да, каюсь, не разобрался. оказывается, взламывать ничего не обязательно :)

Автор

А навошта "взламывать"? Парольпаказан на кожнай старонке ў ячэйке "А1".

Скарэктаваў палі ўвода дадзінаў:

" ХХ " - дастаткова цэлых значэньняў

" ХХ, х " - неабходнасьць увода дробных

Заўсёды перамерайце ERD ! ! ! Ніколі не даверайцесь налепкам на вобадзе !