Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Пазаплан да 4 жніўня. ACP жадае пратакол без занадта вялікіх спазненьняў.
-=-=-=-=-=
Для тых хто хоча пагледзіць Гомлю (а глядзець ёсьць на што), вусьце Іпуці, дзікаватыя мясьціны на мяжы з браншчынай. Не правяраў у гэтым 2025 годзе, ёсць апісаньне 2023 году:
https://poehali.net/event/850/
Адмечаны на трэку час працы сельскіх крамак і спраўнасьць вадзяных калонак па шляху брэвета могуць і зьмяніцца.
Трэк пакуль што 2023 году.
https://nakarte.me/#m=8/53.03192/31.20221&l=O&nktl=fz0dLnimmkEQ3ewriOlD9A
Калі хто акрамя мяне запішацца паспрабую высьветліць і абнаўлю трэк. А сам так паеду як ёсьць. Магчымыя несупадзеньні трэка з рэальным станам:
Пешаходны мост у гомельскім парку. Калі закрыты, прыйдзецца аб’ехаць па масту вул. Фрунзэ і далей на трэк па Палявой вуліцы і трэцім Палявым завулку. Ці каго не цікавяць цікавосткі вусьця Іпуці наогул з Фрунзэ адразу на 1-ю Луначарскага і далей на Н4102 на трэк.
АЗС на аб’ездной Веткі адчынена і працуе 24/7. Вельмі важная кропка. Бо далей толькі сельскія крамкі с няўстойлівым часам працы. І вада гарантавана толькі з крыніцы на кп3.
Сталы мост праз Сож у Чэрыкаве інтэрнет гаворыць што ўжо адрамантавалі. Уязджаем ў горад па р122 не зварочваючы на грунтоўкі да часовага маста.
=-=-=-=-=-=-=-
.
Як звычайна для тых хто ўжо ў базе дадзеных ранданёраў РБ (http://otmetka.net/members.html ) для папярэдняй рэгістрацыі на звычайны SMS-Сервер (+375295061798) адаслаць SMS з нумарам пратакола: #1252
Пратакол:
http://otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1252
=-=-=-=-=-
Хто пакуль што не ў базе, спачатку запоўніць анкету
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf4vuQhmmNo_8x15eq9oK_7PqrypJssSW-aZDh-eW1BJ1GXdQ/viewform"
Ініцыятар
Седнеў Канстанцін
Тел. +37529 8499476
Viber. +37529 2540832
E-mail: kostya1chemist@gmail.com
Ад Горак, Магілёва ці Воршы дызелем да Крычава. З Воршы і Горак у Крычаў прыбывае 17-08. З Магілёву 17-14. Прыкладна суткі на брэвет і адпраўленьне назад ў бок Горак і Воршы 17-56 і Магілёву 18-15. Хто спазніцца ёсьць і наступныя цягнікі 23-58 і 20-52 адпаведна.
Не вельмі цяжка і дабірацца з Менску з перасадкай у Воршы. Цягнікоў даволі шмат.
Начны роварны пераезд Крычаў - Гомля. На золку ў самой Гомле.
Цікава пазнаёміцца з гарацкім паркам Гомлі, з яго некалькі нетыповым для Беларусі "пецярбургскім" стылем. Потым сьцёжкі незастроенай усходняй часткі парка і прыродныя пляжы вусьця Іпуці.
Зварот ўдзень па трышачку дзікаватых мясьцінах уздоўж расейскай мяжы.
Усе на вузкіх шасейных шынах. Добры асфальт у абодва канцы за выключэньнем кароткага пераезду паміж р30 і р38 (які таксама пераважна гладкі і толькі месцамі трышачку каменьчыкаў) і цьвёрдых паркавых сьцёжак усходяга берагу Сожа, якія хто не хоча пабыць на прыгожых пляжах вусьця Іпуці можа і абмінуць.