visibility175
Сейчас 15 Окт 20:17 Начало через 2 дняСтарт 18 Окт 07:15Финиш 18 Окт 21:00

https://nakarte.me/#m=9/54.25961/30.52002&l=O&nktl=tf0tFFtCEWW_ICAtw3KUsg

nakarte.me чамусь падвойвае - там 202км на самой справе - звычайны Б200.

Пратакол той што і раней (з анонсу) - адлегласьці зьмяніліся неістотна.

Зьмены ў параўнаньні с папярэдняй версіяй з анонсу:

  1. Аб’езд разабранага маста на м8/е95. Там ёсьць наплаўны. Але афіцыйна па ім нельга. Хоць на самой справе магчыма. Таму лепш гэты дазволены варыянт.

  2. Больш цікавая мясцовасьць на паўднёвым захадзе на выездзе з Воршы. Кар’ер-пляжная зона і лясочкі замест нецікавай шашы сярод поля і гарацкіх вуліц Барані.

  3. Удакладнен праезд праз Балбасава. (Зарослая сьцяжынка і новыя заборы з’явіліся).

  4. Памечана дадаткова вайсковая заброшка. Руіны ў лесе. Для аматараў на +5км бітага бетону дадаткова. Нічога акрамя цэглы і бетоннай крошкі там няма. Таму абавязковую частку трэку туды не заводзіў.

Хто ўжо знае што гэта за таямнічы 10-ты блокпост? А вайсковае пахаваньне N5624 чаму мае такі маленькі абеліск для 4000 ахвяраў?

Дадатковы індывідуальны старт з Оршы ад вакзалу ў пятніцу 16-га. 10-00.

Калі хто дадаткова хоча - зраблю пазаплан да 18-га.

Трэк:
https://nakarte.me/#m=8/54.10404/30.52149&l=O&nktl=KnVTc47qxzAPdNY0OsSexQ

Пратакол:
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1363 Для рэгістрацыі #1363 на звычайны сервер.

Ранішняга дызель-цягніку з Воршы ў Горкі на жаль няма. А стартаваць прыехаўшы 9-24 -- губляць дзённае сьвятло, якога ўвосень няшмат. Калі каму патрэбна, кантактуйце праз viber ці тэлеграм -- зраблю дадаткова пазаплан і старт з Воршы.

Вяртацца з Горак ў Воршу апошні дызель 19-38. За 12 гадзін праехаць няцяжка.

90% - добры асфальт. Грунтовыя з’езды да крынічак нават калі задажджыць, едуцца няцяжка. Больш падрабязна - глядзі леташняе апісаньне:

https://poehali.net/event/1061/

Леташні трэк

https://nakarte.me/#m=9/54.32934/30.70129&l=O&nktl=o1o100aUYSMMjVSIX4AyGg

nakarte чамусь падвойвае - на самой справе 200 км. Я яшчэ буду яго трышачку удакладняць - праезды вакол аэрадрому Балбасава трышачку зьмянілісь. І дабаўлю праезд не па шашы, а праз цікавейшую мясцовасьць на поўдні Воршы. І некалькі цікавых аб’ектаў ў самім Балбасаве.

Пратакол:
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1362

Для папярэдняй рэгістрацыі #1362 на звычайны сэрвер.

Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com