Сейчас 13 Дек 00:30 Завершено 10 Сен, 2023Старт 9 Сен, 2023 20:00Финиш 10 Сен, 2023

Гэта будзе ўжо трэці раз.

Пажаданьні заахвочваюцца у каментарыях.

20230908_142242.jpg20230908_140303.jpg20220909_195135.jpg20220909_195451.jpg20230906_190155.jpg20230906_185447.jpg

Каля 300 км добрага асфальту + каля 100 км усялякаго рознага (вельмі дрэнны асфальт, грунты палявыя, лугавыя і лясныя, каменьчыкі, пяскі-гравійкі...) Летась я праехаў яго на 25мм шынах. Сёлета паеду на 32мм.

Даволі складаны (для пачынаючых не рэкамендую, для сярэдняго узроўню брэветчыка самае то) але вельмі цікавы трэк... тры найвялікшыя камяні Беларусі... гістарычныя месцы.. малыя рэкі, лясныя і палявыя дарогі... эвалюцыя мяжы...

Зьбіраемся на старце каля помніку Якубоўскаму 20-00, 9 верасня 2023 у суботу. 20-15 ... 20-45 сам старт.

Папярэдняя смс рэгістрацыя (для тых хто ў базе дадзеных http://otmetka.net/members.html ) на СМС-Сервер (+375295061798) отослать СМС : #1107

Пратакол

http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1107

=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=
Апошняе удакладненьне трэку - пасля 348.5 км найлягчэй зараз ехаць не праз Клёны (паварот у пясок!) а наступны паварот праз Хаетчына.

https://nakarte.me/#m=12/54.44649/30.98625&l=O&nktl=ivCqvfhrzYltNJWOwonMyA

Гэта рэкамендуемы трэк. Летась там былі вострыя камяні, сёлета каменьчыкі утапталіся...

КК кантры адрэзак паміж КП6 і КП7 едзем як заўгодна - я прапаную найлягчыйшыя і найцікавейшыя варыянты. У сухую пагоду цікава праехаць уздоўж Ірвяніцы- кавалачак трэку:

https://nakarte.me/#m=12/54.44269/31.04187&l=O&nktl=D0oBx15nPKmVA23FuhIutw

Паназіраць як фармуецца малая рэчка, перасекшы яе тройчы (можна і болей, калі ёсьць час). Вельмі прыемна ехаць па сяміраднай засланай ільном грунтоўцы...

Я так і планую ехаць... калі не здарыцца дождж.... на гэтым полі ў макрэчу пыл ператвараецца у самую ліпучую ігліну. Каціць ровар не атрымаецца, пра ехаць не будзе і гаворкі -- толькі несьці. І імавернасьць трапіць на раптоўна пераараны кавалак трэку як на апошнім фота найбольшая. Таму калі мала часу, не рызыкуем і едзем па усепагодна прыдатнаму варыянту праз Хаетчына. Я праехаў 7 верасня каб не было такога... але... будзем гатовы да ўсяго..
=-=-=-=-=-=-=-=-=-

Трэк 2023 году - амаль увесь як і леташні. Змяніўся толькі пад’езд да расейскай мяжы.
https://nakarte.me/#m=8/54.48600/30.36072&l=O&nktl=l6Snqer2oGjU359y3MLGNg
--- па гэтаму трэку таксама можна ехаць - але сёлета ён не аптымальны, гэткія ж як летась нецікавыя цяжкія пяскі.

Пажадана уважліва прачытаць апісаньне, трэк с нюансамі. Леташняе апісаньне ( https://poehali.net/event/747/ ) падыходзіць таму што трэк істотна не мяняўся.

Нейкія дэвіяцыі дазваляюцца, а на КК-адрэзку КП6 - КП7 заахвочваюцца, але:

Кантрольныя кропкі абавязковыя усе!

Пасылаем усе адметкі у пратакол. gps2sms лепш. Але калі ён чамусь не спрацоўвае - шлём смс з нумарам КП.
Рэкамендуемае пацьвержаньне У ДАДАТАК да адметак у пратакол --- спасылка на трэк Strava у каментарыях гэтай аб’явы ці на viber/e-mail арганізатара. На сам трэк я дадаў крыніцы вады і час працы некалькіх тарговых кропак.

Я манітору стан палявых дарог - магчымы дапаўненьні -- адследжвайце...
Таму што трэба маніторыць, ці не перааралі палявыя сьцежкі на мяжы Віцебскай і Магілёўскай і іншыя зьменлівыя месцы. Але ўсё роўна магчама што здарыцца і пацыклакросіць па пахаце нейкі адрэзак...

=-=-=-=-

Агульныя рэкамендацыі:

  1. Глядзіце прагноз надвор'я. Пачынаецца

!!!НАЧНЫ ХОЛАД!!!

Я ў дадатак да кароткай роварнай форму планую ўзяць ЗІМОВЫЯ пальчаткі, доўгія гетры і лёгенькую куртку з капялюшам.

  1. Ежы набраць да Віцебску. Потым набываць у Віцебску і Дуброўна.

  2. Вады і напояў весьці каля 1.5 ... 2 л. Папаўняць на 97.5 км у Расна і далей Віцебск, Дуброўна і яшчэ праглядзіце вадзяныя калонкі дзе я адмеціў па трэку.

  3. Самая цяжкая - апошняя чвэрць трэку. Ствараем нейкі запас часу і не марнуем яго дарма.

  4. Ведаем час працы вашых ліхтарыкаў і маем запасныя.

6. Роварны шалом на начным брэвеце асабліва неабходны. Днём чалавек падае з ровару і группуецца - атрымоўвае задзіры па лакцях і каленях. СОННЫ ЧАЛАВЕК ПАДАЕ З РОВАРУ І Б’ЕЦЦА ГАЛАВОЙ НАСЬМЕРЦЬ.

  1. Месцамі трышачку макравата, трышачку пясочак... Вельмі цяжкія ўмовы для велатрансмісіі. Таму перад кожным пясчаным адрэзкам прапаную папяровай сурвэтачкай абцярэць пралезлы алей з ланцужку каб пясочак не чапляўся. Апасля пяску абмахнуць наліплы пясочак.

Дзесь пасярэдзіне трэку дадаць новага алею на зваротныя 200 км...

Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com

Дызель з Воршы ў Горках 19-35. Да самой Воршы лёгка чыгункай амаль што з любога куточку Беларусі.

Назад з Горак цягнік N612(Крычаў-Гродна). З Горак у панядзелак 1-08. У Воршы 1-57. У Менску 6-01 -- атрымаецца і паспаць у цягніку і пасьпець на працу. У Гародні 11-44.

Хуткія таварышы магчыма пасьпеюць і N678 (Камунары-Гродна). Ёсьць і 19-38 дызель да Воршы. Але майце на ўвазе што трэк даволі цяжкі.

.
.

Зоркі ніжэй як у напрамку старту з

https://stellarium-web.org/

  • one of the best online services to look for skies for certain place and time - may be useful if you like nogadget travel...

Джуп адразу пасля старту. Адразу пасля апоўначы чэрці адпусьцяць Месячык з пад Чортавага камяня. Месячык усплыве рагамі ўгару. На золку Вянера падлезе да Месяцу знізу...