visibility1090
Сейчас 27 Июл 10:28 Завершено 14 Окт, 2023Старт 14 Окт, 2023Финиш 14 Окт, 2023

Чарговая, традыцыйная, штогадовая пакатушка па лясам-балотам.
Старт на цягніку 742Б Мінск — Магілёў 06:55, да станцыі Нясята.
Тэмп "не матрас"(не меней 15 км/г у лесе, не меней 20 км/г на накатаных/палепшаных дарогах), але і гнаць хутчэй за 25 не планую.
Лясы, азёры, балотынг, велапаносінг - абавязкова, мокрыя ногі - так.
Колькасць прыгодаў вялікая.
Адлегласць каля 130 км (можа быць адрэзаны па абставінам)
Кароткачасовыя прыпынкі на пад'есці, праз 30-35 км. Магчымы паўгадзінны перапынак на абед.
Патрабаванні да удзельнікаў: аўтаномнасць у ежы, пітве і навігацыі, шлем, святло. Чахол на ровар.
Дынаміку і расклад руху буду вытрымліваць, бо трэба пакідаць запас часу на балоты і форсмажоры.
Хто зусім не утрымлівае тэмп - пакідаем - самастойна да цягніка, бо цягнік чакаць не будзе.
Фініш:
Дызель з п.п. Стаялава да ст. Нясята - 20.02. Ці сваім ходам яшчэ +12 км асфальта да ст. Нясята, паглядзім па абставінам. Там сядаем на цягнік у 20.57 ( 743Б Магілёў — Мінск)