1-2 чэрвеня 2013 - І Чэмпіянат РБ па спартыўным арыентаванні на роварах (велаарыентаванні)

Antosь
Автор

Сёлета ўпершыню адбудзецца Чэмпіянат РБ па арыентаванні на роварах. Афіцыйная старонка - http://baklan.do.am/index/i_chehmpijanat_rb_pa_aryentavannju_na_rovarakh/0-9.

Antosь
Автор

Бюлетэнь №1
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па арыентаванні на роварах (велаарыентаванні) – 2013

Спаборніцтвы праводзяцца згодна з «Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскіх спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні на 2013 год» ад 15.01.2013, а таксама згодна з правіламі па спартыўнаму арыентаванню ад 19.11.2011.

Арганізатары: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя арыентавання, клуб аматараў "Баклан”.

Мэты і задачы: вызначэнне наймацнейшых спартсменаў, паляпшэнне майстэрства спартсменаў, развіццё і папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь.

Час і месца правядзення: спаборніцтвы адбудуцца 31 траўня – 2 чэрвеня 2013 года ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.

Праграма спаборніцтваў:

Пятніца, 31.05.2013

2000-2130 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.

Субота, 01.06.2013

1000-1200 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.

1230 Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.

1300 Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на доўгай дыстанцыі.

Нядзеля, 02.06.2013

1100 Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на сярэдняй дыстанцыі.

1400 Узнагароджанне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў.

Ад’езд удзельнікаў.

Удзельнікі спаборніцтваў: да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца спартсмены, якія з’яўляюцца членамі Беларускай федэрацыі арыентавання (БФА). Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія не з'яўляюцца членамі БФА, маюць права ўдзельнічаць у асабістым заліку, а ў камандным заліку толькі ў складзе зборных каманд абласцей ці г. Мінска. Спартсмены з іншых краін, якія не з'яўляюцца членамі БФА, удзельнічаюць па-за конкурсам.

У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М21 і Ж21.

Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад і медыцынскай даведкі аб допуску да спаборніцтваў сярод дарослых.

Удзельнікі самастойна адказваюць за стан свайго здароўя падчас спаборніцтваў.

Склад камандаў: не абмежаваны.

Умовы вызначэння вынікаў:
Асабісты залік: вынікі падводзяцца асобна для кожнага віду праграмы.

Агульнакамандны залік: падлічваецца шэсць лепшых вынікаў членаў каманды ў кожны дзень спаборніцтваў. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў, паводле табліцы № 1. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д.

Табліца № 1

Месца 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 …
Балы 100 97 94 91 89 87 85 83 81 80 79 78 …

Парадак узнагароджання: пераможцы і прызёры ў асабістым заліку ўзнагароджваюцца дыпломамі, медалямі і памятнымі прызамі. Каманда-пераможца атрымлівае кубак, каманды-прызёры – дыпломы.

Выдаткі і размяшчэнне ўдзельнікаў: усе выдаткі па ўдзелу ў спаборніцтвах нясуць арганізацыі, якія камандзіруюць спартсменаў. Па пытаннях размяшчэння звяртацца да арганізатараў.

Форма заяўкі і апошняя дата яе атрымання: заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца ў інтэрнэце праз сайт КА "Баклан” http://baklan.do.am/index/rehgistracyja_on_line/0-5. Апошні тэрмін прымання заяўкі – 21 траўня 2013 года.
Пры ўзнікненні пытанняў па рэгістрацыі звяртацца да арганізатараў.

Кантактная інфармацыя:
Галоўны суддзя – Антон Юрок +37529 663 19 29
Намеснік галоўнага суддзі – Мікіта Лаппо +37544 735 95 77
Галоўны сакратар – Марыя Радкевіч +37533 621 73 53
E-Mail: mtbo@tut.by

Цитата сообщения от oirusic отправленного 20 Май, 2013 в 23:04

Заўтра апошні дзень заяўкі :)
Заяўляцца праз сайт мерапрыемства тут http://baklan.do.am/index/i_chehmpijanat_rb_pa_aryentavannju_na_rovarakh/0-9

А калi есць жаданне, але няма ўпэўненасцi, што атрымаецца патрапiць - заяўляцца цi не. Ня ведаю пакуль, што з'яўляецца "моветоном" у арыентыроушчыкаў...

Antosь
Автор
Цитата сообщения от karbone отправленного 21 Май, 2013 в 00:04
Цитата сообщения от oirusic отправленного 20 Май, 2013 в 23:04

Заўтра апошні дзень заяўкі :)
Заяўляцца праз сайт мерапрыемства тут http://baklan.do.am/index/i_chehmpijanat_rb_pa_aryentavannju_na_rovarakh/0-9

А калi есць жаданне, але няма ўпэўненасцi, што атрымаецца патрапiць - заяўляцца цi не. Ня ведаю пакуль, што з'яўляецца "моветоном" у арыентыроушчыкаў...

Лепш канешне заявіцца загадзя і прыехаць, але як ужо неаднаразоваму ўдзельніку спаборніцтваў па арыентаванні на роварах, прапаную табе заявіцца на чэмпіянат, а калі не атрымаецца, паведаміць пра гэта за некалькі дзён да спаборніцтваў.

Па правілах, з удзельнікаў, якія заявіліся, але не прыехалі, спаганяецца штраф - 50% ад кошту ўдзелу. Аднак калі прадстаўнік каманды сам не прыязжае на спаборніцтвы, цяжка знайсці таго, хтоо будзе аплочваць штраф. Так атрымалася на мінулым БДУ - 91, шмат хто з Паехалі заявіўся, але так і не прыехаў...

Таму, паважаныя аматары ровараў, заклікаю усіх быць адказнымі !!!

Паважаныя удзельнікі Чэмпіяната РБ па арыентванні на роварах, судзейская калегія вельмі ўдзячна Вам за своечасовую заяўку. Аднак, улічваючы абставіны, было прынята рашэнне падоўжыць тэрмін заяўкі да 26 траўня! Такім чынам яшчэ не позна заявіцца, а тым хто заявіўся — распавясці пра арыентаванне на роварах іншым патэнцыяльным удзельнікам!

прискорбно, что дату проведения не перенесли на неделю вперед 8)

Цитата сообщения от bадим отправленного 22 Май, 2013 в 12:57

прискорбно, что дату проведения не перенесли на неделю вперед 8)

Но с другой стороны то здорово, когда есть большое количество соревнований - и есть из чего выбирать. Если очень хочется на 2 стула, можно в субботу отбегать челлендж, а в воскресенье откатать среднюю. Понимаю, что это экстремизм. Но тем не менее - не запрещено.

Antosь
Автор

Сёння 28 траўня, а гэта значыць, што яшчэ не позна заявіцца на ЧРБ на арынтаванні на роварах! :)

у кого будет одно место в субботу до старта после 10.00?
или может быть два человка-места и одно вело?