Удалённый пользователь
IMG_5257_2.jpg

Вёска Ізабелін. Ваўкавысскі раён. Раней належала ваяводзе ВКЛ Яну Флемінгу, які масава перасяліў сюды свіх суайчыннікаў-саксонцаў. Быў пабудаваны каталіцкі касцёл (згарэў), лютэранскі збор, які зараз і ёсць касцёл (на фота), уніяцкая царква (з 1863 года - праваслаўная) і сінагога. І ўсё гэта месцілася на адной вуліцы.Вельмі прыемнае месца, вельмі цікавыя людзі, знешне зусім не падобныя на беларусаў увогуле) Немцы ж. На фота - касцёл, які пераданы каталікам у 1930-я, бо апошні лютэранскі пробашч памер у 1933-м. На імшу ў яго ходзяць адначасова і католікі, і пратэстанты. Гэты лютэранскі збор (у мінулым) пабудаваны ў 1778 годзе.

Удалённый пользователь
imgonline-com-ua-Rotate-360-txL2zWVdTeYtQ.jpg

Тая самая Ізабелінская праваслаўная царква, што раней была уніяцкай.

Удалённый пользователь
IMG_5260_2.jpg

Ізабелін. Рэшткі сінагогі.

Удалённый пользователь
IMG_5261.jpg

Недалёка ад Ізабеліна - вёска Паўлаўччына. Таксама заселеная у мінулым саксонцамі. Нават цяпер засталіся такія хаты - саксонскія фахверкавыя.

Удалённый пользователь
IMG_5272_6.jpg

Аграгарадок Падароск, Ваўкавысскі раён. Праваслаўная царква Святой Троіцы 1780 год. Дужа нехарактэрная архітэктура для праслаўных храмаў, і для грэка-каталіцкіх таксама. Як паглядзець - больш на пратэстанцкую кірху падобная.

Удалённый пользователь
IMG_5276_2.jpg

Аграгарадок Падароск, Ваўкавысскі раён. Сядхіба Бохвіцаў. ХІХ стагоддзе. На рэканструкцыі.

Удалённый пользователь
IMG_5294_2.jpg

Ад Падароска у 2 км на усход - вёска Сядзельнікі, на беразе ракі Зэльвянкі.Праваслаўная царква Параскевы Пятніцы, пабудаваная ў 1872 годзе. Добра, што няма навамоднай цыбуліны.

Удалённый пользователь
65261527_2427479884137231_2966888134479970304_n.jpg

Ружаны. Царква святых Пятра і Паўла ад 1778 года. Раней уваходзіла ў склад уніяцкага манастыра.

Удалённый пользователь
IMG_5315_4.jpg

Побач - рэканструкцыя манастырскага корпуса.

Удалённый пользователь
65825748_2427485790803307_5217334320502407168_n.jpg

Ружаны. Капліца святога Казіміра на каталіцкіх могілках. ХVIIIст.