Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Найбольш цікавыя цікавосткі) Вёска Ш*. Пружанскі раён. Так званы "ятвяжскі" цвінтар. Калі так, то яму за 1000 год. Але сумнеўна. На некаторых камянях выбіты крыжы. А калі ўлічваць, што побач (8км) быў у Лыскаве місіянерскі кляштар, то можа тут манахі пахаваныя з XVIII ст.
Магілёўцы. Помнік паўстанцам 1863-1864гг. І побач з ім курганны могільнік ХІ ст.
Асошнікі. Рэшткі каралеўскага замка. Больш вядомы як замак у Лыскаве. Стаяць розныя шыльды, але мабыць, адносяцца да аднаго аб'екта.
Місіянерскі касцёл у Лыскаве. Пружанскі раён. Дужа ўражвае нават у такім стане. Побач - адна з пабудоў кляштара. Цяпер тут паліклініка.
Яшчэ фота лыскаўскага касёла.
Каля касцёла ў Лыскаве пахаваны польскі паэт Ян Карпінскі, які жыў адзін час у маёнтку Краснік (в. Малы Краснік Пружанскага раёну). Чытаў некалі нейкі паўжарт, што Краснік ён атрымаў ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага за свае вершы, у якіх плюжыў і выкрываў караля і яго каханак. І каб ніхто больш не чытаў яго памфлеты, то кароль аддаў яму маёнтак і выслаў падалей ад Варшавы.