Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.

Багі другія верх бяруць,
Суды вядуць над нашым краем,
Свяцільні ж нашы не замруць,
Што ў сэрцах вольных рассвятляем.

Прашу паклікаці ганцоў
І месца даці ім па чэсці:
Ад нашых стоптаных капцоў
Якія нам прыносяць весці?..»

Закончыў князь, махнуў рукой;
Уходзяць тры ганцы ў святліцу,
Ідуць суважнаю ступой
І князю й княжне пакланіцца.

А першы гэткі светлы быў,
Як небам сланыя прамені:
Ў руцэ меў светач, што на здзіў
Усе усюды зводзіў цені.

А быў другі і з ног і з рук,
Як гром з жывымі перунамі:
Ў руцэ меў стрэл жалезных пук,
І лук стальны меў за плячамі.

А трэці быў і раб і цар,
І слаб і дуж ва ўсякім дзеле,
Як вечнасць, молад быў і стар;
Меў гуслі — на грудзёх віселі.

І першы князю гэткі сказ
І княжне скажа міласцівай:
«Я абышоў іх тройчы раз
І відзеў, што яшчэ ўсе жывы.

А толькі ўсё той самы лад:
З вачэй не зняты йшчэ павязкі,
Ці йдуць уперад ці назад,
Відны сляды цямрычнай ласкі.

А як ішоў між іх з святлом,
Яны пачулі, ах, пачулі:
Сляпым замораныя сном,
Худыя рукі ўвысь цягнулі.

За мною ўсцяж, і тут і там,
Іх вусны бледныя шапталі:
«Аддайце сонца наша нам!
Нашто схавалі-расхапалі?»

Другі за першым князю сказ
І княжне скажа міласцівай:
«Я абышоў іх тройчы раз
І відзеў, што яны ўсе жывы!»

А топчуць толькі ўсё той след,
Валочаць ёрмы за сабою;
Ці ўбачаць корч, ці ўбачаць свет,
Аднэю жаляцца слязою.

А як чапнуў стралой аб лук,
Яны скрануліся ў прасонні,
І столькі, столькі крэпкіх рук
К маёй паціснулася броні.

За мною ўсцяж, і тут і там,
Іх вусны бледныя шапталі:
«Аддайце славу нашу нам!
Нашто схавалі-расхапалі?»

І трэці князю гэткі сказ
І княжне скажа міласцівай:
«Я абышоў іх тройчы раз
І відзеў, што яны ўсе жывы.