Марнатраўны травеньскі трып

Degen1103
Автор
31.jpg

А толькі торг усё ідзе
Над іх душою патаптанай;
Яны, як цені, ў грамадзе
Маўчаць і йдуць на пір паганы.

32.jpg

А як я ўдарыў па струне,
Замітусіліся, як пчолы,
І на гарэ і нізіне
Мне падавалі голас кволы.

33.jpg

За мною ўсцяж, і тут і там,
Іх вусны бледныя шапталі:
«Аддайце песню нашу нам!
Нашто схавалі-расхапалі?»

34.jpg

Сказаўшы так, маўчаць ганцы,
Маўчыць і князь крыху часіны
І дасць адказ такі ў канцы
Ганцом на іхнія навіны:

35.jpg

«Не ўмруць, не ўмруць ужо яны,
Раз хочуць сонца, славы, песні;
Заб’юць ім зычныя званы
Прабудным звонам напрадвесні.

36.jpg

Сваёй забранай старане,
Скаванай мучальніцы-княжне,
Ўзнясуць пасад на кургане
На панаванне недасяжне.

37.jpg

На дзеле — кожны йшчэ слугой,
У думках — вольныя ўжо людзі;
Над сэрцам іх, над іх душой
Наш дух лунаці вечна будзе.

38.jpg

Вы, другі верныя, ганцы,
Як летась, сёлета, налета
Ўсе пагранічныя капцы
Абходзьце зноў з маім прыветам.

39.jpg

Гуслямі, лукам і святлом
Будзіце, клічце і свяціце
І так спануйце іхнім сном,
Каб сон іх шчэз і ўсталі жыці.

40.jpg

А покуль поўнач не прыйшла,
Вясці бяседу будзем далей;
Засядзьце ўсе кругом стала,
Хай звініць віно ў крышталі.

41.jpg

А чарку першую ўзнясём
За цень мінуўшчыны у сеці,
Другой к цяпершчыне прап’ём,
Праславім будучыню трэцяй».

42.jpg

Садзіцца княжна, князь, кругом
Садзіцца вольная дружына;
Шуміць бяседа за сталом,
Плыве часіна за часінай.

43.jpg

І разгараецца ясней
Паходня радасці забытай
І светазарнасці сваей
Вясёлкі сее самавіты.

44.jpg

Ямчэй нацягваецца лук,
Цэль рассякаюць агнястрэлы,
Дрыжыць паўчына і павук,
Дрыжыць прыблудак ачарнелы.

45.jpg

Ракочуць гуслі звон у звон,
На бел-свет розгалас нясецца,