Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Традыцыйна зьбіраем выезд да Камяніцы.
Пачатак заяўлены а 12-й, таму 11:30 - збор на "Суседзях", што на скрыжаваньні Громава і Ясеніна. Едзем нетаропка, па дарозе, арганізаванай калонай. Вяртацца будзем недзе ўночы, таму абавязкова паклапаціцеся пра сьвятло і, калі ёсьць, светавяртальныя камізэлькі.
ЗЫ: Прыкладна ў 10:30-10:40 я мяркую праяжжаць праз плошчу Якуба Коласа, таму калі хто едзе ад Уручча ці яшчэ якога Зялёнага Лугу і саромеецца е'аць адзін - каліласка, адпішыце сюды ці ў прыват і паспрабуем неяк перасекчыся.
На абсалютна непатрэбны ўсялякі выпадак мой тэлефонны нумар - у профілі.
падрабязнасьці пра фэст: https://afisha.tut.by/concert/folk_festival_kamyanica/
PS: Мінулыя гады:
2016 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica-2016--10.09.2016/
2015 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica---2015-05.09.2015/
2014 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica-2014-06.09.2014/
2013 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica---2013-07.09.2013/
2012 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica---2012-15.09.2012/
2011 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica-2011-3.09.2011-strochycy-matras-noch-muzyka/
2010 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica-2010-strochycy-4.09.2010/
Нада ехать :)
светавяртальныя камізэлькі.- высший пилотаж!)
А какая-то почасово расписаннная программа есть, интересно? Нигде не смог найти
Чарга выступаў на «Камяніцы – 2017»
Музычную праграму фестывалю ў 12:00 распачне малая сцэна, прысвечаная аўтэнтычнаму беларускаму фальклору. Першым выступіць ансамбль «Рада», далей Патрыцыя Свіціна, «Мярэжа», «Горынь». Малая сцэна скончыць працу ў 17:30.
Галоўная сцэна адчыніцца ў 13:00 выступам фолк-гурта «Варган». Працягнуць праграму «Нагуаль», The Doox (Украіна), Shaman Jungle. Пасля гэтага найдыйдзе чарга хэдлайнераў: Theodor Bastard (Расія), Onuka (Украіна) ды Shuma (Беларусь). Выступы завершацца ў 22:00.
Акрамя гэтага аматараў аўтэнтычнага фальклору ў 15:00 у царкве чакае канцэрт «Аўтэнтычныя спевы Палесся», у якім возьмуць удзел два ансамблі сапраўдных бабуль з поўдня Беларусі. Наймалодшай удзельніцы iмпрэзы 63 гады, найстарэйшай – 80 год.
А ў 18:00 на галоўнай сцэне адбудзецца адзін з галоўных момантаў фестывалю. Разам з праектам «Спеўны сход» і вакалістам Vuraj Сяргеем Доўгушавым усе прысутныя заспяваюць некалькі традыцыйных беларускіх песень.
на фэйсбучнай старонцы
Надоехать :)
Так что там слышно с большими колами?