Покатушка по Дзержинскому району. Выходные 9-10 июля. НЕ ДЛЯ ЛОСЕЙ.

Удалённый пользователь
velo_9.jpg

Шмат перашкод было на нашым шляху

Удалённый пользователь
velo_11.jpg

Роварнае дрэва (расло на Якуцкіх гарах)

ООООО! Ну вот я и дома!
Классная поездочка выдалась!
И несмотря на все перепитии мы проехали
И фотки уже тут! Спасибо АРТ (Артем) быстрый ты однако
И еще должны быть

marinka
Автор

И я уже дома! Отчет затра, а сегодня только эмоции. Поездка Супер!!! Команда у нас была что надо! Мы нашли и самую высокую Гору, и Озеро :D
Проехали в 1-й день 105 км, во 2-й день 43 км.

P.S А что вы делаете на следующие выходные? |-)_)

Цитата сообщения от marinka отправленного 10 Июл, 2005 в 19:44

И я уже дома! Отчет затра, а сегодня только эмоции. Поездка Супер!!! Команда у нас была что надо! Мы нашли и самую высокую Гору, и Озеро :D
Проехали в 1-й день 105 км, во 2-й день 43 км.

P.S А что вы делаете на следующие выходные? |-)_)

Я удовольствие получил несоизмеримое! Кататься командой - это круто;D

Марина, я в отпуск с 15.07 и наверно на неделю срою из Беларуси, но думаю, что на к 23-24 вернусь и можно что-нибудь запланировать.
Может в Брест иль еще куда?

Прокатились неплохо. Наиболее яркие впечатления:
1. Очень приятно пробираться через заросли крапивы в шортах :) , классный способ для переклички ;D.
2. В лесу видели очень огромные и красивые папоротники, в которых живёт ОГРОМНОЕ кол-во комаров. У меня на ногах места живого не осталось.
3. Здорово прокладывать путь через поле, когда видна только макушка головы и вокруг зерновые культуры и васельки с ромашками.
4. Побывали на Якутских горах, летом там "очень многолюдно".
5. Следует отметить, что вокруг Волмы (по словам местных жителей) дофига озёр, и все они расположены в 300-ах метрах от обитания этих жителей :). В общем, мы навернули 8-10км, пока нашли лужицу, в которой можно было покупаться, но это того стоило :).
6. От Волмы я, Юрка и Хелекоптер отделились от основной группы, которая поехала к Маринке на дачу.
Хелекоптер сразу рванул в направлении Минска, мы с Юркой поехали через Раков на Радошковичи. На выезде из Ракова мы увидели табличку "Минск 33", долго не думая рванули в Минск по раковскому шоссе.
Итого: 138 км.

Покатушка удалась, было просто супер!!!
Новые знакомства, новые места.
Еслиб я еще на первую электричку не проспал, было бы еще круче.

А где еще фотки???

Мне не терпится посмотреть наше долгажданное "озеро" находящееся все время в 300м от нас или в 5 минутах через лес . ;D но как мы ехали эти 300м |-)_) !!!!!!!

А где остальные фотки?
Артем (АРТ) если ты видишь это сообщение, оставь свои координаты. Люди подъедут фотки заберут :)

300 метров это было круто |-))
Я же предепреждал, "языков" надо с умом выбирать, но лишнего все равно не проехали :)

Цитата сообщения от marinka отправленного 10 Июл, 2005 в 19:44

а сегодня только эмоции. Поездка Супер!!!

"тут помню, а там - ня помню". пішу ўрыўкі. хто памятае болей - дапісвайце.

прачнуўся за хвіліну да будзільніка. пайшоў ранішнім маршрутам: прыбіральня, вана, кухня. а будзільнік тым часам будзіў маю маць.
пасьнедаў, праверыў ці дастаткова нагружаны заплечнік, паехаў. мне праўда ехаць да месца збору амаль ніколькі - 5 хвілін, проста праз мост. нават разагрэцца не пасьпяваю. бачу, на ін.культуры ўжо стаяць хлопцы, Марынкі няма. іду за квіткамі і яна тэлефануе: мы ўжо едзем, але на гэтую мы спазьняемся, чакаем наступную. пакуль яна едзе, мы выбіраем вагон ліпістрычкі, загружаем туды 7 байкаў. я выходжу, чакаю Марынку. пакуль стаяў, бачыў як праехаў Арцём і загрузіўся недзе пасярэдзіне. прыехалі Марынка і Косьця. закінулі іх ровары і ліпістрычка паехала. пасажыры як заходзюць: "о! веласіпідзісты". а мы ў адказ: "о! дачнікі".
у Дзяржынску нас ужо чакаў Victogan. выгрузіліся ўсе, пералічыліся - 11 чалавек, вольных байкаў не застолося. лічыльнік скідаю на 0. селі паехалі. пакруцілі трошкі па гораду. першы прыпынак - крама "Вікторыя". потым да царквы, затым - касьцёл. затым на невялічкую горачку - парэшткі гарадзішча. усе ўскараскаліся наверх, а байкі ў гэты час трохі пазіравалі. потым пазіравалі мы - перад лякарняй (помнік арх. пач. 20га ст.). а затым ехалі, пілі, пілілі. усадзьбу ў Гаруцішках не знайшлі. з дарогі зьвярнулі ў лес, у поле і давай блукаць. 11 чалавек - 11 меркаваньняў, куды ехаць. пакармілі камароў, паганялі па лясным сьцежкам - файны спосаб рабіць пераклічку, калі праязжаем каля буйных парасьляў крапівы, чуваць 11 войканьняў, айканьняў, ёпканьняў. нарэшце выбраліся на дарогу, кацім па пясочку. сонейка пячэ, пячэ і напякло. адзін хлопец схапіў сонечны перадоз. спыніліся, адпаілі яго вадой, паелі, адпачнулі. каровы праходзячы паўз нас, вельмі цікавіліся: хто-куды-адкуль? зноў едзем. а ў гэты час Bajbus ці тэлефануе, ці смскае: я там-та. я ўжо тута. чакаю.
нарэшце прыкацілі да Якуцкіх гор. там прыемныя домікі, буфет (асартымент: бонаква, кока, шакалядка). селі паелі. заўважылі дзіўнае роварнае дрэва. тут нас насьцігнуў Бэйбус, які за гэты час таксама пасьпеў зрабіць пару дзесяцікілямэтровых крукаў.
зь Якуцкіх гор рушылі ўжо наўпрост да гары Дзяржынскай. яё знайшлі лёгка. сфоткаліся на вышыні 345 м. адтуль ламануліся на Волму. рэльеф там сапраўды абалдзенны - такія горкі!!! лёгка набіраў хуткасьць да 52 км/г. выехалі на скрыжаваньне: Волма-Ракаў. стаім, калебаемся, кудысь паехаць пакупацца. а тут з боку Волмы падрулівае месны байкер. у вадной руце - бутля піва, у другой - пляшка гарэлкі. мы яго: "а дзе тут ёсьць возера?" ён: "ну гэта гледзячы, які кайф вы хочаце атрымаць". мы: "ну каб чыста было. пакупацца". ён: "ну калі чыста пакупацца - тады вось туды. тут недалёка, кілямэтры паўтары. паварот на права, потым налева праз Сурціны. а там мэтраў 300. там ёсьць два возера. а на Волме купацца можна. толькі там ужо 5 чалавека патанулі". гэта нас не спужала, але мы вырашылі паехаць на маленькія вазёры. тым больш хлопец сказаў, ёсьць там і нейкая сядзіба. прасіў не разбурыць. і тут пачалося! блукалі па тым дарожкам. туды-сюды. у поле заехалі, бо месныя казалі - можна і празь лес. але ўсё такі вярнуліся на дарогу, і пакацілі далей. доўга гэтыя "недалёка! 300м" будуць успамінацца. але возера знайшлі. нават добрае месца. стаялі там машыны, ляжалі лісапеды - людзі і дзеці прыязжалі, у чаргу станавіліся, каб у ваду залезьці. а тут прылятае зграя байкераў. распранаецца і ў ваду бультых! адрозьніць голага байкера ад звычайнага чалавека вельмі проста - белая сьпіна і загарэлыя (чорныя ці чырвоныя) рукі. памачыліся, абсохлі, паехалі ў Волму - але ўжо прама, без выпендронаў. там селі, паелі. сфоткаліся ля дрэва.
потым тры чалавекі ўкацілі ў Менск, а астатнія паехалі на дачу да Марынкі. на адным з прывалаў - тэлефануе Holecopter: я ўжо ў Менску. (больш за 40 км меней чым за 2 гадзіны). у Скірмунтава прыпыніліся на пляцу, адпачываем. я заўважаю: "а вунь там вясёлка". Марынка кажа: "там дождж ідзе, куды мы едзем". Alexor: "а вось і ён". і тут упалі першыя кроплі. мы ледзь пасьпелі забегчы на ганак, схаваліся пад страхой. дождж быў добры, але вельмі кароткачасовы. я толькі пасьпеў пераапрануць майку. праз пару хвілін мы ўжо ехалі. на шляху да Дзямідавічаў парвалі некалькі горачак - мне давялося нават уключаць сьпераду сама малую зорачку. сама цяжка было Victogan-у: яго торба была загружаная 3 бутлямі піва, тушонкай і іншай ежай. калі ён пасьля адной з гор (ён яё першым прайшоў) памерыў пульс - 200.
прыехалі на дачу. схадзілі ў баньку, адпачнулі, паелі кашу, людзі папілі піўка, я глытнуў гарбаты. паляглі спаць. хоць некаторыя хацелі сьпяваць песьні, а некаторыя парываліся - пайсьці на дзіскацеку :) першы дзень накруцілі 105 км.
раніцаю паелі новай тушонку з кашай. абарвалі салат і зрабілі зь яго салат. залілі ваду і ўкруцілі на Дзяржынск. зноў узьляцелі і зьляцелі на/з некалькі горачак. непараўнальнае адчуваньне: калі ўрубаю максымальныя перадачы (3ю зорачку сьпераду і 7ю ззаду), хуткасьць за 50, ровар хапаю за рогі і нясуся - здаецца, што ровар амаль нічога ня важыць, я быццам лячу над зямлёю. як і заплянавалі а 12й былі ў Дзяржынску. там частка адкалолася - паехалі дахаты. 4 чалавекі рушылі ў Станькава. праязжаючы праз мост, заўважылі прывабнае месца для купаньня. збочылі, аб'ехалі вакол і добра так акунуліся. вадзічка цёпленькая! праўда авады настырныя. затым вярнуліся на шашу, прыехалі ў Станькава. там ля касьцёла дачакаліся - прыехаў Alexor зь сябрам. разам вярнулся ў парк. пазырылі бібліятэку ("Скарбец";), ваданапорную башню, дом Марата Казея і інш.
далей проста вярнуліся ў Дзяржынск, селі ў ліпістрычку і да Менску. другі дзень - 45 км.

вялікі дзякуй - Марынка за арганізацыю, за баньку, за ўсё.
шмат дзякуяў усім, хто ехаў разам. патамушта мы банда! :)

за фоткі - вялікі дзякуй Арцёму, Alexor-у, і сайту глобус.тут.бы.

Ну добавить почти нечего, кроме ржаного поля, по которому пришлось ехать кругами (Helecopter и Сусанин наверное родственники ;D ), и дикого горного гравийного перегона Новоселки-Юцки там такая горочка :o в которую я даже втянуть не пробовал, бо байк был загружен под завязку.
На даче было просто супер!
Правда на утро меня немного насморк помучал, но это не страшно.
Замутили, так замутили покатушку, было хорошо и очень весело |-))

Прикладываю трек до Дзержинска (я в Станьково не ездил)