Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
21 кастрычніка. Нядзеля.
№1 2010
№2 2011
№3 2012
№4 2013
№5 2014
№6 2015
№7 2016
№8 2017
4.45 з М.П. Да ст. Бобр. Падсяду на Трактарным. 3 вагон.
Назад - дызель з п.п.Развадава да Асіповіч - 19.20. Апошні!!!
З Асіповіч варыянтаў аж тры штукі, па розным густам. Для сябе выбіраю цягнік на 21.17, квіток пакуль не браў. Бярыце чахол для пакавання ровара.
Тэмп "не матрас"(не меней 15 км/г у лесе, не меней 20 км/г на накатаных/палепшаных дарогах), але і гнаць хутчэй за 25 не планую.
Адлегласць каля 130 км.
Лясы, азеры, трохі асфальта, трохі "грэйдэра", балоты, "карчы", пясочак.
Балотынг, велапаносінг - абавязкова, мокрыя ногі - можа і не...
Кароткачасовыя прыпынкі на пад'есці, праз 30-35 км. Паўгадзінны абед.
Крамы не будзе.
Патрабаванні да удзельнікаў: аўтаномнасць у ежы, пітве і навігацыі, шлем.
Хто зусім не утрымлівае тэмп пакідаем - назад да электрычкі, бо дызель чакаць не будзе.
трэк падобны да 2014 года
Давай перенесем на 26 27 или 2728? С удовольствием присоеденюсь, 20 ещё не дома.
Давай перенесем на 26 или 27? С удовольствием присоеденюсь, 20 ещё не дома.
Цікавая прапанова. Трэба разгледзець.
На зараз маю намер 20-га выехаць у сямейную пакатушку і пераносіць Дулебы на 21-ае. Ставіў першапачаткова суботу, бо думаў іншым будзе зручней. Але цікаўнасці на суботу да Дулебаў пакуль не выяўляецца, а сям'я на суботу зацікаўлена.
Да чацвярга дата выезда застаецца адкрытай.
Закрываю дату.
Калі не знойдзецца кампаніі на нядзелю 21-ае, то перанос на наступныя выходныя.
Ёсць +1 на 21-ае, з "баршчом" і гарэлкай(не велабай тут) рыштункам для гатавання |-))
Узялі квіткі на 21.17 з Асіповіч.
Дадаў трэк у першае паведамленне.
Немного скриншотов: https://yadi.sk/a/C6-PGGHcLMv8XQ
Видео может быть через год :]