shkab
Автор

8 кастрычніка. Нядзеля.

№1 2010
№2 2011
№3 2012
№4 2013
№5 2014
№6 2015
№7 2016

5.42 - Менск-Усходні. Да п.п. Прыяміна. Падсяду на Трактарным. 3 вагон.

Назад - дызель з п.п. Стаялава да Асіповіч - 19.42. Апошні!!!
З Асіповіч едзем Гомель-Гродна 21.35 Бярыце чахол для пакавання ровара.

Тэмп "не матрас"(не меней 15 км/г у лесе, не меней 20 км/г на накатаных/палепшаных дарогах), але і гнаць хутчэй за 25 не планую.
Адлегласць каля 130 км.
Рухаемся па прыкладнаму графіку, які дазволіць не гнацца, калі яго трымацца. Графік даволі ашчадны, бо доўгіх велапаносінгаў і балотынгаў не плануецца. Еду закрываць заходнюю хорду раёну. "Астравы Дулебы" рэкашэтам.
Поле, лес, возера, лес, лес, трохі асфальта, трохі "грэйдэра", трохі балота, трохі "карчэй", мажліва брод.
Балотынг, велапаносінг - абавязкова, мокрыя ногі - можа і не...

Кароткачасовыя прыпынкі на пад'есці, праз 30-35 км. Паўгадзінны абед.
Крама будзе, але ўжо пасля абеду у вёсцы Дулебы, не факт што паспеем да зачынення.

Патрабаванні да удзельнікаў: аўтаномнасць у ежы, пітве і навігацыі, шлем. Хто зусім не утрымлівае тэмп пакідаем, бо дызель чакаць не будзе.

Плануемы трэк

shkab
Автор

Слушная заўвага пра адсутнасць квіткоў з Асіповіч. Сам не браў і пакуль не збіраюся.
Буду вывучаць пытанне зараз. Пакуль што выйсцем бачыцца цягнік Гомель-Гродна. На яго квіткоў дастаткова у наяўнасці.

Высновы:
З Асіповіч едзем Гомель-Гродна 21.35

Варыянты загрузкі:
1) разабраць і запакаваць ровар - 1 квіток на сябе
2) запакаваць ровар - 1 квіток на сябе і адзін на ровар. Тут можна узяць агульны вагон, каб танней было.
3) запакаваць ровар і скінуцца на выкуп аднаго месца для ровараў у плацкарце.

Шляхоў вырашэння сітуацыі дастаткова. Квіткоў на цягнік таксама пакуль досыць.

Маніторым сітуацыю. Калі што - можна загадзя з'арганізавацца і выкупіць плацкартныя месцы, пры разуменні якая колькасць удзельнікаў збіраецца.

Дадаў трэк

Ездил этим поездом туда-обратно в Калинковичи на ПГ "Полесье". Брал плацкарт, на велосипед (ФЭТ+куча барахла) билет не брал. Проблем не было.

А чего мимо болот :'( Я там был пару недель назад в пешке. Все под водой, даже дороги.

shkab
Автор
Цитата сообщения от ikar отправленного 4 Окт, 2017 в 13:32

А чего мимо болот :'( Я там был пару недель назад в пешке. Все под водой, даже дороги.

Цитата сообщения от shkab отправленного 2 Окт, 2017 в 12:52

Еду закрываць заходнюю хорду раёну

То бок хачу праехаць сцяжыны і дарогі па заходняму краю раёну "дулебскага", каб не мазолілі вочы пры планаванні маршрутаў у будучыні.
зы. Зараз у мяне ёсць тры маршруты, вырашыў на гэты раз "закрыць заходнюю хорду"

Па выезду з Асіповіч пакідаю для сябе варыянт плацкарту пакуль, можа будуць яшчэ плюсы.

Как на счет борща в обед? Горелка мощная, время много не отнимет, а горячее на холоде оч приятно.

shkab
Автор
Цитата сообщения от ikar отправленного 6 Окт, 2017 в 11:45

Как на счет борща в обед? Горелка мощная, время много не отнимет, а горячее на холоде оч приятно.

Гэта залежыць ад тэмпу руху. Зараз нас трое. Тэарэтычна можа і будзе час. Тады трэба нарыхтаваць загадзя інгрэдыенты (набыць слоік :) ). Возьмешся? Каб давезці - раскінем.

Больш верагодным бачу, што фінішуем раней і да цемені - дык пакуль будзем чакаць дызель можна гатаваць. Там ля фініша і вадасховішча у лесе пад пікнік маецца. Боршч жа можна набыць бліжэй да фінішу у Дулебах, калі будзе зразумелым час фінішу.

Я все возьму заранее. Только как мы можем не успеть? Время много, километраж не сильно большой.