shkab
Автор

Калі наступствы ветравалу прыбралі, то і пазагараць паспеем. Дамовіліся.

Калі сёння да вечару не будзе плюсаў і застанецца яшчэ квіток на 21.13 то забяру яго і з Асіповіч ужо разам паедзем.

Пасиб большое и за кампанию и за маршрут. Давно такой грязюки не видел. Кстати, решение сойти в середине на асфальт дало насладиться золотой осенью. Лес на растоянии был непередоваемо красив. Торопитесь застать золотую осень!
Ребята, я на вокзале вас попробовал найти, но не увидев решил, что домой доберетесь и без моих советов)

Да, прокатились шикарно! Осенний лес показал себя во всей красе. Спасибо всем участникам за весёлую компанию, Виталию за разработку классного маршрута. Вечером скину фотки.

shkab
Автор

На старце 4 чалавекі.
Прыгожы, якасны пачатак, маляўнічыя краявіды. Не хуткі тэмп, але дастатковы каб усё паспець, бо вялікіх прыгод не планавалася.
Жаданне шукаць дарогу там, дзе яе быць не павінна, згуляла са мной злы жарт. З "гоўнамі" на пэўным адрэзку было перабольшана, сам быў не задаволены, страцілі зашмат часу дарма, упэцкаліся ушчэнт. Думаў - сапсаваў пакатушку. Вымушаны былі рэзаць асфальтам, каб застаўся час згатаваць баршчу на абед. Атрымоўвалася невялікае спазненне па графіку.
Дзякуй Ігару за арганізацыю баршчу.
Пасля абеду Ігар - далей асфальтамі, бо было яму цяжка. Мы утрох з Максімам і Змітром - лясамі.
Я змяніў пасляабедашні трэк, каб было карацей, але каб і новыя сцяжыны пагледзець. Атрымалася класна. Былі прыгажэнныя мясціны. Ну, а, "каляДулебскія" лясы як заўсёды пакінулі найвышэйшыя уражанні. Неверагодная асенняя прыгажосць была пабачана. Настрой выправіўся. Пакатуха у залік.
Дзякуй хлапцам за кампанію, рады новым знаёмствам.

Нага, што пабіў, дагэтуль яшчэ здранцвелая, дотыку не адчуваю. Траўматолаг сказаў - косткі цэлыя, неўрапатолаг кажа - праблем няма, будзе горш - прыходзь яшчэ //-(

факт трэк

Відэа з пакатухі 14 года