А ці не пагуляцца нам у "Транспартацыю"?

Автор

20-26 верасьня - тыдзень альтэрнатыўнай транспартацыі (безаўтамабільны тыдзень) (у т.л. 22.09 - роварны дзень).
Ідэя наступная: у суботу ці ў нядзелю (25-26) пагуляцца ў "Транспартацыю" (хто хутчэй і таньней дабярэцца з пункта А ў пункт Д праз Б, В і Г па горадзе Менску без аўтамабіля, г. зн. роварам/байкам, грамадзкім транспартам ці пешшу).
З пошукам суддзяў праблем не павінна быць. Правілы і маршрут распрацоўваюцца.
Ці ёсьць хто ахвочы да ўдзелу?

хто хутчэй і таньней дабярэцца з пункта А ў пункт Д праз Б, В і Г па горадзе Менску без аўтамабіля, г. зн. роварам/байкам, грамадзкім транспартам ці пешшу

не, тут трэба рабіць тры этапы, бо ровар хутчэй за транснпарт (калі пункт а - не інстытут культуры, а В - не станцыя Усход), транспарт хутчэй за пешахода, а з пешаходам увогуле складана, бо ён аўтаматычна ў гульні на хуткасьць стане бегаходам ці пешабегам. Яшчэ складаней з грамадзкім транспартам, бо народ цікаўны даўно і пасьпяхова гулькаецца ў АДРЫЎ http://forum.esmasoft.com/viewtopic.php?t=666&sid=d27ff2bb7ea891965666f7769867bc1b/.
Карацей, застаюцца ровары :)

Автор

Дык ідэя акурат у тым, каб паказаць перавагу ровара. А каб карыстальнікі гр. тр. не крыўдавалі, трэба зрабіць асобныя катэгорыі: група А (ровары), група Б (гр.тр.), агульны залік. А з пешаходамі я сапраўды пагарачыўся.
І гульня гэтая не дзеля перамогі, а дзеля гульні - як дваровы футбол (т.б. перамагчы, канешне, прыемна, але неабавязкова).
Галоўны пасыл - паказаць карыснасьць і прыемнасьць безаўтамабільнага ладу жыцьця.
Дык усё-такі, ці знойдзецца хто ахвочы пакатацца?

и еще... лучше и удобнее будет если ты будешь делать ЭТО на русском. я люблю английский. многие умеют на нем читать и хорошо понимают... но все таки я не ползуюсь им в такой переписке. я делаю так как всем удобно... потом... если у тебя есть конкретные планы по проведению таких забегов, присылай... можт что смогу добавить. развивать чье то легче чем выдумывать самому. ну хоть так. да и к тому же я еще не очень хзорошо представляю что это будет в итоге

Автор

Я ангельскую мову не люблю, хаця і вымушаны ёй часам карыстацца.
Рабіць усю дакумэнтацыю па-беларуску - гэта такая асаблівая фішка. І ня трэба казаць, што ты кепска разумееш. Чалавек, які ў Беларусі пражыў хаця б дзесяць год, па-беларуску разумее дастаткова добра, нават калі сам не размаўляе.
А дадаткова рабіць па-расійску ў мяне фізычна не атрымаецца - часу няма. Калі возьмеш на сябе пераклад...
Калі хочаш, пішы мне па-ангельску, я прачытаю.

на русском у меня быстрее получаеться и в слепую. бел яз просто трудно читать (чисто психологический момент). отошли от темы как-то. так что на счет конкретных предложений. или над этим надо еще думать. времени мало осталось.

калі сьнег ня выпадзе, спадзяюся прыехаць.
Dax, блін, аж крыўдна.
Чалавек на ровары ў гэтым горадзе па вызначэньні разумны і прасунуты, а вы тут пра лінгвістыку, як на горшых тутбаеўскіх пляткарнях.
Пасадзім Менск на ровары, панаробім веладарожак, тады будзем дзяліцца на групіроўкі |-I

вот уже поболее человек. это мне нравиться. а то как то маловато было. типа никого не интересует. неужто некоторые сезон закрывают... но это тоже не в тему. так что и когда? КАНКРЭТНА...

Автор

Канкрэтна.
У суботу, 25 верасьня 2004 года у Менску адбудзецца гульня "Перавозка". Гульня прысьвячаецца Сусьветнаму дню без аўтамабіляў (22 верасьня) і 12-й гадавіне першай Крытычнай масы ў Сан-Францыска (25 верасьня).
Сутнасьць гульні - спартовае арыентаваньне ў гарадскіх умовах. Перавозіць сваё цела можна:
а) веласіпедам;
б) грамадскім транспартам;
в) ролікамі;
г) могуць быць разгледжаны іншыя экалягічныя віды транспарту (гужавая павозка, напрыклад).
Трэба будзе праехаць з пункту А (старт) ў пункт Д (фініш) праз кантрольныя пункты Б, В, Г (умоўна іх тры, у сапраўднасьці можа быць троху болей). Пераможа не абавязкова самы хуткі, бо гульня з усялякімі дробнымі хітрыкамі. Ай, чаго казаць, прыходзьце/прыязджайце, будзе цікава!
Збор удзельнікаў у 13:00 на плошчы Парыскай камуны (перад оперным тэатрам, каля помніку Максіму Багдановічу). З сабой трэба мець карту Менска (чым больш падрабязная карта, тым лягчэй гуляць), тры-чатыры гадзіны вольнага часу, веласіпед/ролікі альбо грошы на праезд у транспарце.
Правілы гульні будуць абнародаваны ў бліжэйшы час.
-------------------------------------------------
В субботу, 25 сентября 2004 года в Минске (Беларусь) состоится игра "Перевозка". Игра посвящается Всемирному дню без автомобилей (22 сентября) и 12-летию первой Критической массы в Сан-Франциско (25 сентября).
Сущность игры - спортивное ориентирование в городских условиях. Перевозить своё тело можно:
а) велосипедом;
б) общественным транспортом;
в) роликами;
г) могут быть рассмотрены другие экологичные виды транспорта (гужевая повозка, например).
Надо будет проехать из точки А (старт) в точку Д (финиш) через контрольные пункты Б, В, Г (условно их три, в действительности может быть немного больше). Победит не обязательно самый быстрый, потому что игра со всякими мелкими хитростями. Ай, что говорить, приходите/приезжайте, будет интересно!
Сбор участников в 13:00 на площади Парижской коммуны (перед оперным театром, возле памятника Максиму Богановичу). С собой нужно иметь карту Минска (чем более подробная карта, тем легче играть), три-четыре часа свободного времени, велосипед/ролики или деньги на проезд в транспорте.
Правила игры будут обнародованы в ближайшее время.

Удалённый пользователь

Рекомендую познакомиться с аналогом "Транспортации", который давно проходит в Минске под названием "ОТрыв" -
http://forum.esmasoft.com/viewtopic.php?t=666

Автор

ПЕРАВОЗКА
Правілы гульні
Агульныя палажэньні:
1. ПЕРАВОЗКА - безаўтамабільная гульня. Яе можна назваць спартовым арыентаваньнем у гарадзкіх умовах. Задача гульцоў - у найкарацейшы час праехаць праз усе кантрольныя пункты.
2. У гульні можа ўдзельнічаць любы ахвочы. Удзельнікі могуць аб'ядноўвацца ў каманды па два-тры чалавекі. Залік праводзіцца найменей у дзьвюх катэгорыях: а) веласіпедысты; б) карыстальнікі грамадзкага транспарту. Пры наяўнасьці ўдзельнікаў на роліках ці іншых экалягічных транспартных сродках колькасьць катэгорый можа павялічыцца. Таксама існуе агульны залік.
3. З сабой трэба мець гадзіньнік, асадку, карту Менска (чым больш падрабязная карта, тым прасьцей будзе гуляць).
4. Перад стартам праводзіцца віктарына на веданьне Менска, якая дапамагае вызначыць парадак выхаду на дыстанцыю. Чым больш правільных адказаў, тым раней гулец (каманда) стартуе.
5. На старце кожнаму ўдзельніку (камандзе) выдаецца шляховы аркуш (шляхоўка), у якім пералічваюцца кантрольныя пункты (КП) і заданьні, якія трэба на іх выканаць. У шляхоўцы пазначаецца час праходжаньня КП, справаздача аб выкананьні заданьняў.
6. Кантрольныя пункты можна праходзіць у любым парадку. КП падзяляюцца на абавязковыя і дадатковыя. Апошнія можна не праходзіць, але, праходзячы іх, гулец (каманда) атрымлівае "зьніжку" - ад іх выніковага часу будзе аднята некаторая колькасьць хвілін. На КП можа знаходзіцца судзьдзя, каб адзначаць праходжаньне яго ўдзельнікамі.
7. На фінішы судзьдзі зьбіраюць шляхоўкі. Па выніках гульні вызначаюцца пераможцы ў катэгорыях і агульным заліку.
8. Гулец (каманда) можа быць дыскваліфікаваны за:
а) непраходжаньне абавязковага КП;
б) парушэньне правілаў дарожнага руху;
в) карыстаньне неадпаведнымі сваёй катэгорыі транспартнымі сродкамі;
г) непрыход на фініш гульца ці хаця б аднаго з удзельнікаў каманды;
д) незапаўненьне шляховага ліста.
9. Калі штосьці ў правілах незразумела ўдзельніку, ён (яна) можа зьвярнуцца па тлумачэньні да любога з судзьдзяў.

Для карыстальнікаў грамадзкага транспарту:
10. Пад грамадзкім транспартам разумеюцца камунальныя аўтобусы, тралейбусы і трамваі, а таксама прыгарадныя цягнікі. Ня ёсьць грамадзкім транспартам прыватныя аўтамабілі і аўтобусы, таксі (у тым ліку маршрутныя), веласіпеды, ролікі, гужавыя павозкі ды іншыя транспартныя сродкі.
11. З сабой трэба мець праязны, талоны ці грошы на праезд.
12. У шляхоўцы неабходна пазначыць віды і нумары маршрутаў транспарта, якім карыстаўся гулец (каманда).

Для веласіпедыстаў:
13. Веласіпедам лічыцца двухколавы рамовы транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух мускульнай сілай чалавека.
14. Гульцы і каманды-веласіпедысты могуць ехаць любымі дарогамі ці бездаражжу.

---------
Прапануйце, як удасканаліць правілы.
І прыязджайце на гульню!