Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
У раёне Сухарава, што на захадзе Менску, зьявіўся сэксуальна заклапочаны раварыст, які катаецца па мікрараёне і палохае дам рознага ўзросту. Адна з такіх непрыемных сытуацый, якая адбылася на днях у адным з дамоў на вуліцы Панчанкі, ужо каторы дзень абмяркоўваецца на беларускіх форумах.
Вядома на форумах над мужам-небаракай пачалі насьміхацца. Аднак хутка высьветлілася, што ў гэты ж дзень у ліфце аднаго з бліжэйшых да месца здарэньня дамоў адбыўся хоць і падобны, але больш сур’ёзны інцыдэнт. Раварыст быццам бы прыставаў да школьніцы. Аднак сьледчыя пакуль не сьпяшаюцца раскрываць падрабязнасьці.
«Узбуджана крымінальная справа», — паведамілі «СБ» у Фрунзенскім РУУС. Зрэшты, жыхарам Сухарава і бліжэйшых мікрараёнаў панікаваць і шукаць іншае месца жыхарства ня варта. Але і губляць пільнасьць таксама. А дзяўчынам і жанчынам міліцыя раіць імкнуцца не заходзіць у пад’езд зь незнаёмцамі.
Акрамя дзіўных раварыстаў на вуліцах Менску можна сустрэць і небясьпечных ню-фатографаў:
«Нядаўна ў раёне затрымалі трох хуліганаў, — прыгадалі ў Фрунзенскім РУУС. — Адзін зь іх, у прыватнасьці, прымушаў распранацца дзяўчын да поясу і пасьля фатаграфаваў іх».
=8O