ЗДАРЭННІ
19.07.2020 / 13:17
Пад Гомелем п'яны кіроўца збіў 16-гадовых веласіпедыстаў. Загінула дзяўчына


Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, 18 ліпеня, прыкладна ў 21:40, 45-гадовы кіроўца на «ВАЗ» з прыкметамі алкагольнага ап'янення рухаўся з боку горада Гомеля ў кірунку аэрапорта «Гомель». Па дарозе ён збіў дваіх непаўналетніх веласіпедыстаў, 16-гадовых дзяўчыну і хлопца, якія ехалі ў спадарожным кірунку каля правага краю праезнай часткі. Хлопца адкінула ў кювет, а дзяўчыну на дарогу, дзе яна трапіла пад аўтамабіль «Альфа Рамэа», які рухаўся ззаду ў спадарожным кірунку.
https://nn.by/?c=ar&i=255530

Пад Смілавічамі на пешаходным пераходзе насмерць збілі 12-гадовага веласіпедыста
https://nashaniva.by/?c=ar&i=260507

42-гадовы кіроўца Volvo XC-90 збіў 12-гадовага хлопчыка, які ехаў на ровары. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла на месцы. Хлопчык разам з двума сябрамі вяртаўся ў пасёлак з суседняй вёскі і пераязджаў трасу па пешаходным пераходзе. «Зебра» нерэгулюемая і абсталявана вонкавым асвятленнем.