photo_2020-11-01_16-43-36.jpg

Менск, 1 лістапада. Проста ў полі ля Курапатаў раварыста б'юць людзі ў цывільным адзеньні, але з вайсковым рыштункам, без апазнавальных знакаў.

photo_2020-11-09_10-52-05.jpg

СК выставіў абвінавачванне мужчыну, што ўступіўся за жанчыну, якую затрымлівалі на дэманстрацыі. Вось што паведамляецца.

"33-летний мужчина принимал участие в несанкционированном массовом мероприятии в Витебске. Когда сотрудник милиции пресекал противоправные действия одной из участниц беспорядков, обвиняемый несколько раз ударил милиционера. Через некоторое время мужчина был задержан.

Ему предъявлено обвинение по ст. 364 (насилие в отношении сотрудника органов внутренних дел в целях воспрепятствования его законной деятельности, принуждения к изменению характера этой деятельности, из мести за выполнение служебной деятельности)".

Гісторыя раварыста, якога гвалтоўна затрымалі і зрабілі падазраваным у крымінальнай справе.

Ну что зайцы, олды ещё тут? Кто узнает меня, тому ничего не будет ;))
С начала этого года что велодвижение, что мотодвижение стало весьма хлопотным дельцем, но что поделать.

DqF19pjYiAA.jpg1fJJKaX91XA.jpg

У Новай Баравой чалавек зь міліцэйскай машыны «абгрыз» бел-чырвона-белы сьцяг у роварным боксе.

photo_2020-12-20_12-07-36.jpg

Раварыст тры гадзіны круціў педалі, каб перадаць пасланне беларусам.

https://nn.by/?c=ar&i=265950
«Вяртаўся дадому пасля спаборніцтваў»: у Мінску за ўдзел у акцыі асудзілі веласіпедыста

— Мне патэлефанавалі з Маскоўскага РУУС і сказалі, што муж затрыманы, мне тэлефануюць па ягонай просьбе. Я спытала пра прычыну затрымання, расплакалася. «Ну, ён ехаў у горадзе на ровары. Артыкул 23.34, у гугле паглядзіце, што гэта», — так мне адказалі.

«Грошы, падораныя на вяселле, палічылі фінансаваннем пратэстаў». Гутарка з мужам палітзняволенай «вясноўкі» Марфы Рабковай
https://nn.by/?c=ar&i=266172

«НН»: Распавядзі, як вы ўвогуле пазнаёміліся з Марфай.

УЖ: Быў такі варушняк «Крытычная маса». Ëн аб’ядноўваў розных актывістаў, якія ладзілі велазаезды з мэтай абароны праў раварыстаў на рух па горадзе і з заявамі свайго бачання светабудаўніцтва. У 2016 годзе у Мінску адбыўся чарговы велазаезд, які атакаваў АМАП. Затрымалі кучу людзей. У выніку сеў у турму Зміцер Паліенка, стаў палітзэкам. І я, і Маша былі з ім знаёмыя. Мы аб’ядналіся на глебе падтрымкі Змітра і праваабарончай дзейнасці ў цэлым. Хутка пачалі жыць разам, а пасля проста неяк абмеркавалі, што прыйшоў час адносінам пераходзіць на новы ўзровень — так і ажаніліся. Наступным крокам павінна было стаць вянчанне, але вось прыйшлося адкласці.

https://kamunikat.org/news.html?id=1665
Гісторыю вядомага гарадзенскага музыкі чуў шмат хто. Алесь не ўдзельнічаў у пратэсце, ён проста вяртаўся дадому. На адной з вуліцаў заўважыў чорных людзей без апазнавальных знакаў, якія цягнулі жанчыну. Ён прыпыніўся і толькі паспеў спытаць: «За што?», як адразу быў затрыманы. Пакуль музыку цягнулі на базу мясцовага АМАПу, яго збівалі ды зламалі ровар. Цяпер Алесь жартуе: «Ровару дасталося больш за мяне».

Па ўсім Мінску затрымліваюць раварыстаў
https://euroradio.pl/pa-usim-minsku-zatrymlivayuc-ravarystau

27 сакавiка па ўсім Мінску людзі ў форме і ў цывільным затрымліваюць раварыстаў. Затрыманні адбыліся на вуліцы Кульман, каля плошчы Бангалор, яшчэ два — на вуліцы Чарвякова.

У Мінску адмянілі роварны заезд: чыноўнікі патрабавалі «спіс усіх удзельнікаў»
https://novychas.by/hramadstva/u-minsku-admjanili-rovarny-zaezd-czynouniki-patra

У Мінску 1 красавіка планавалі зладзіць масавы велашпацыр, прымеркаваны да старту акцыі «30 дзён на ровары». 31 сакавіка арганізатары нават атрымалі ад Мінгарвыканкама дазвол на заезд. Але пад самы канец працоўнага дня чыноўнікі ўдакладнілі, што «Мінскае роварнае таварыства» (МРТ) мусіць скласці спіс усіх удзельнікаў «пакатушкі»: прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння і нумар тэлефона. Гэта аргументавалі выкананнем існуючага заканадаўства і забеспячэннем грамадскага правапарадку.