visibility288
Сейчас 11 Дек 18:43 Завершено 25 АвгСтарт 24 Авг 20:00Финиш 25 Авг 23:55

Для рэгістрацыі шлем #1180 на звычайны сэрвер +375295061798

Пратакол
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1180

Трэк на 2024 год
https://nakarte.me/#m=8/54.53737/30.38073&l=O&nktl=go_LKJCcYlj8hjw-zKBwcw

Вельмі цікавы трэк уключае тры найвялікшыя валуны Беларусі, пантонны мост у Бешанковічах, Кабяляцкія Парогі на Дняпры (у гэтым годзе пляск добры), месца гістарычнай бітвы 1514 году, разнастайныя ландшафты...

Каб не набіраць зноўку тэкст, можно пагледзіць падрабязнае апісаньне за 2022

https://poehali.net/event/747/

і 2023 год
https://poehali.net/event/876/

Вялікіх змен у параўнаньні з 2023 не было:

  1. Трышачку удакладніў палявыя дарогі на мяжы Віцебскай і Магілёўскай вабласцей.

  2. Скараціў спуск да русла ракі Гародня на расейскую мяжу. Каму цікава пабыць у Расеі, можна скатаць ад крайняй усходняй кропкі трэку. Сёлета засталіся не ўзаранымі сцежкі і да 1 Мая(як трэк за 2022) і праз Палішына (2023).

Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com

Як даехаць да Горак.

Дызель з Воршы ў Горках 19-39. З запасам каб даехаць ад вакзалу да старту, які у пратоколе будзе 20-19 (час заходу сонца). Да самой Воршы лёгка чыгункай амаль што з любога куточку Беларусі.

Назад з Горак цягнік N612(Крычаў-Гродна). З Горак у панядзелак 1-06. У Воршы 1-57. У Менску 6-03 -- атрымаецца і паспаць у цягніку і пасьпець на працу. У Гародні 11-46.

Хуткія таварышы магчыма пасьпеюць і 18-21 N678 (Камунары-Гродна). Ёсьць і 19-38 дызель да Воршы. Але майце на ўвазе што трэк даволі цяжкі і цікавы.

.
.