Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Праехаўшы шчэ літаральна пару км бачу адгалінаваньне ў лес.Менавіта там і павінен быў праходзіць мой маршрут першапачаткова, але файнае надвор’е ды да працы шчэ хапае часу – еду далей.
Добрая дарога па прыгожым мясцінам
Яшчэ адзін спакуслівы адварот у бок лесу. Але едзем далей
У лесе паўсюль квітнеюць блакітныя пралескі
А часам у блакітным моры трапляюцца белыя выспачкі
І тутака лес вырубаюць
А шчэ нейкія спецыяльныя пазнакі на дрэвах, ёсьць асобнікі з “каронамі”
Яшчэ адзін спакуслівы адварот які цягнецца па ўскрайку леса. Час ё - еду далей :|)
Неўзабаве бачу даволі добра ўкатаную палёўку па якой ехаць сапраўдная асалода
Характэрная сумная карціна для Беларусі – пакінутыя хаты… і гэта зусім побач з горадам
А з дарогай мне пашансіла, бо сустракалася шмат пагоркаў рознай вышыні. Вось яно аршанскае узвышша як ніяк
Праз колькі км перасякаю чыгунку ды еду праз лецішча, якія цягнуцца ўздоўж Адрова. І вось у прыдарожнай канаве пасялілася сямейства дзікіх качак, якія дарэчы тлусцейшыя за сваіх дамашніх суродзічаў, якія патрапіліся мне праз некалькі соцен метраў.
У Забалацці зноўку праязджаю праз Адроў , раблю колькі здымкаў
Далей па Р15 хутка дакаціў да дому, ровар дарэчы ў добрым стане, таму трэба адпраўляцца ў больш далёкія падарожжы.
Далей па Р15 хутка дакаціў да дому, ровар дарэчы ў добрым стане, таму трэба адпраўляцца ў больш далёкія падарожжы.
Прыемна чытаць... Дзякуй за родную мову. Яна выдатна падыходзіць для апісання прыгажосцяў нашага краю.
Калі ёсць жаданне, наступнае падарожжа можам ажыццявіць разам.