shkab
Автор

Папярэднія дзесяць можна паглядзець тут ->
№1 2010
№2 2011
№3 2012
№4 2013
№5 2014
№6 2015
№7 2016
№8 2017
№9 2018
№10 2019

04:58 з М.П. Да ст. Бобр. Падсяду на Трактарным. 3 вагон.

Назад - дызель з п.п.Стаялава да Асіповіч - 20.03. Апошні!!!
З Асіповіч 21:38 631Б Гомель — Гродно.

Тэмп "не матрас"(не меней 15 км/г у лесе, не меней 20 км/г на накатаных/палепшаных дарогах), але і гнаць хутчэй за 25 не планую.
Адлегласць каля 130 км.

Лясы, азёры, трохі асфальта, трохі "грэйдэра", балоты, "карчы", пясочак.
Балотынг, велапаносінг - абавязкова, мокрыя ногі - можа і не...
Колькасць прыгодаў трохі вышэй сярэднягя бо накат маю слабы. Трэк рыхтуецца.

Кароткачасовыя прыпынкі на пад'есці, праз 30-35 км. Паўгадзінны абед на АЗС.

Патрабаванні да удзельнікаў: аўтаномнасць у ежы, пітве і навігацыі, шлем, святло. Чахол на ровар.
Хто зусім не утрымлівае тэмп пакідаем - назад да электрычкі, бо дызель чакаць не будзе.

Узялі квіткі у 6 вагон з Асіповіч.
Тэмп будзе трохі менш заяўленнага, запаса па часе павінна хапіць. Калі раптам паедзецца бадзёра, то павялічу колькасць прыгод пасля абеду