Lazy
Автор

http://www.shabli.by

Традыцыйна ладжу матрасны роварны выезд жадаючых на фэст музыкі Beatles.

Едзем ад Маладзечна 40 км, да Маладзечна - электрычкай. Кошт квітку, здаецца, 40 тыр з роварам у адзін бок. Калі не лянотна пакаваць у які чахол - то можна зэканоміць палову.

Збор 31.05.2014 каля прыгарадных кас чыгуначнага вакзалу, 08:50. Электрычка 09:26, прыяжджае ў Маладзечна 11:10. Там мы хвілін 10 ціляпаемся, ямо чабурэкі і рушым у бок Шаблей па традыцыйным маршруце, хоць і па трасе, затое лёгка ехаць. Я спадзяюся, што нават з улікам усіх абставінаў гадзіны за тры-ры з паловай даехаць мы мусім, амаль да пачатку. Па дарозе будзе мінімум адзін прыпынак у Бярэзінскім у краме.

Я не займаюся начлегамі, продажам квіткоў на мерапрыемства і такое іншае. Калі цікавяць яія дэталі - пытайцеся тутай, буду адказваць.

Вяртацца будзем 1 ад раніцы як прачнемся, такім жа манерам, толькі наадварот.

Спасылкі на папярэднія падобныя імпрэзы

https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/THE-BEATLES-SHABLI---01.06.2013/
https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/25.08.2012---volnae-pavetra-shabli/
https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/13.07---15.07--shamany-shabli/
https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/01.07.2012---piknik-grafici/
https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/abnouleny-27-28.08---volnae-pavetra-hutar-shabli-vakolica-valozhynu/
https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/11-12.06---kancert-na-trave-hutar-shabli/
https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/16-17.07---kancert-na-trave-2-hutar-shabli/

Размечу дорогу от Богданова да Замостян - вечером присоединюсь.

билет на электричку до молодечно 9800. 40 тыр - это "для ленивых" в обе стороны :|)