visibility123
Сейчас 22 Сен 12:53 Завершено 6 СенСтарт 5 Сен 19:30Финиш 6 Сен 23:30

Адрэзак паміж кп6 і кп7 - шлях пераменлівы ўсі апошнія гады і буду глядзець па месту.

Хутчэй за ўсё ў гэтым годзе паварот на поўдзень адразу пасля кп6 - там падклалі асфальту. А далей палявыя дарогі на мяжы абласьцей. Якія могуць узараць у любы дзень.... На 32мм GP5000. Імаверна месцамі і пацыклакросіць давядзецца...

Як даехаць да Горак.

Дызель з Воршы ў Горках 19-36. З запасам каб даехаць ад вакзалу да старту, які у пратоколе будзе 20-00 (час якраз пасля заходу сонца). Да самой Воршы лёгка чыгункай амаль што з любога куточку Беларусі.

Назад з Горак цягнік N612(Крычаў-Гродна). Ходзіць 2 разы на тыдзень. З Горак у панядзелак 1-06. У Воршы 1-57. У Менску 6-03 -- атрымаецца і паспаць у цягніку і пасьпець на працу. У Гародні 11-46.

Хуткія таварышы магчыма пасьпеюць і 19-38 дызель да Воршы. Але майце на ўвазе што трэк даволі цяжкі і цікавы.

Ўжо традыцыйны. Трышачку лягчэй становіцца з году ў год бо дабаўляюць асфальту месцамі. Але застаецца і цікавым і нялёхкім.

Каб не дубляваць, больш падрабязныя апісаньні за былыя гады:

2022: https://poehali.net/event/747/

2023: https://poehali.net/event/876/

2024: https://poehali.net/event/968/

2025: https://poehali.net/event/1056/

Трэк леташні - йшчэ магчымы удакладненьні (праезды ў Воршы, грунтоўкі...)

https://nakarte.me/#m=8/54.98954/30.33539&l=O&nktl=8vjWZJlEwnVqt25wOifEKQ

Каб зарэгістравацца на звычайны сэрвер
+375295061798 дасылаем #1353

Пратакол
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1353

Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com