Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
суровые челябинские мужыки...
эт просто лёгкость скоровской жестянки...
Ітак, пасьля перажытых шматлікіх падзей мінулых выходных працяг фотакаментароў на завяршеньні 4-га этапу “ТУР ДЕ ВЕЛ”. Усё асноўнае ўжо напісана зь вялізарнай падрабязнасьцю, таму ня буду перагружать паважаных наведвальнікаў празьмернай інфармацыяй і выкладу канчатковыя фоткі зь невялічкімі каментарамі. А калі ў каго-небудзь зьявіцца жаданьне дапоўніць – буду толькі ўдзячны.
Ітак – дзень трэці. Нядзеля
Дзень пачаўся з гарбаты. Пасьля адпачынку ўсе поўны сіл і бадзёрасьці худчэй ламануць у мясьціны, дзе ў апошнія часы рэдка ступае нага чалавека.
Школьная звычка наносьць на руку ўсё, што можа спатрэбіцца. Вось і мапа падрыхтавана. Апошні позірк і можна ехаць.
Но што чакае нас на перадзе…? Можа не ехаць? Не…, ехаць усёроўна прыйдзецца…
І вось - заказьнік. Знаёмства зь ім пачынаецца з агляду з вышыні
Пакуль самыя сьмелыя аглядуюць прыгажосьці навакольля, астатнія вымушаны толькі ім зайздросьціць, чакаючы ўнізе
І вот – доўгачаканыя бязьлюдныя сцежкі
Першы кардон
А вось такая прыгажосьць суправаджала нас на працягу ўсяго шляху
Па такім мосьціку на байке не рызыкнуў ніхто
Партызанскімі сьцежкамі
Першыя заснавальнікі заказьніка
Такое самае сапраўднае балота, над якім стаіць туман, уможна ўбачыць толькі ў кіно. Не здарма radistka_kat усё не магла налюбавацца і трэба было прыкласьці шмат намаганьняў, каб яе прымусіць ехаць далей